ivyenews.by

У апошні восеньскі месяц выхаванцы рознаўзроставай групы “Праменьчык” Трабскага я/с-СШ адправіліся ў цікавае падарожжа

Образование

Залатая восень – яркая, цудоўная пара года, якая  радуе   разнастайнасцю фарбаў.  А дзеці, як ніхто іншы, здольны больш за ўсіх радавацца залацістаму апаламу лісцю пад нагамі і дожджыку, пад якім так цікава гуляць. Менавіта таму восеньскія забавы ў дзіцячым садзе –адны з самых любімых.

У апошні восеньскі месяц выхаванцы рознаўзроставай групы “Праменьчык”  дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс  Трабскі яслі-сад-сярэдняя школа” падчас музычнай забавы «У асенні лес мы пойдзем» адправіліся ў  яркае, незабыўнае  падарожжа.

У ходзе мерапрыемства выхаванцы чыталі вершы,  спявалі песні пра восень з імітацыяй рухаў, выконвалі танцы “Мы з лісцікамі гуляем”, “Топ, топ, ручкі ў бок”, гулялі ў асеннія гульні   “ Збяры кошык, “Знайдзі грыб”.

Раптам у час  падарожжа па асеннім  лесе  падуў халодны вецер, наляцелі цемныя хмары, і  здарылася нечаканае  – пайшоў дождж. Каб не намачыць ножкі і перачакаць дожджык, выхаванцы схаваліся пад вялікі парасон і пагулялі ў гульню “Сонейка і дожджык”.

Кульмінацыяй забавы стаў прыход у госці Баравіка, які  праспяваў песню, прачытаў вершы, а пасля  запрасіў усіх паўдзельнічаць у інсцэніроўцы  казкі. На развітанне госць   уручыў кожнаму з падарожнікаў   смачныя пачастункі.

Радасць і незабыўныя ўражанні атрымалі дзеці ад свята. Атмасфера пазітыўнага настрою, бадзёрасці, гумару, з якой шчодра дзяліліся выхаванцы, засталася з  імі  на цэлы дзень.

Марына  Шапуцька, выхавацель дашкольнай адукацыі дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Трабскі яслі-сад-сярэдняя школа” .

Читайте ещё:



Оставить комментарий