Язык:

Падтрымаць далейшае развіццё інфармацыйнай адукацыйнай прасторы. Тыдзень лічбавай адукацыі адбыўся ў Бакштаўскім дз/с–СШ

Образование

Сучасны свет бесперапынна змяняецца. Узровень аўтаматызацыі і камп’ютарызацыі ўсіх сфер дзейнасці чалавека перайшоў на новы якасны ўзровень. У сучаснай школе ідзе актыўнае ўкараненне лічбавых тэхналогій. Пытанне, дзе ўзяць інфармацыю, змянілася пытаннем, у якім выглядзе і колькі інфармацыі ўспрыняць і засвоіць могуць вучні. Лічбавае жыццё школы імкліва развіваецца.

У перыяд з 14.02.2022 па 19.02.2022 у нашай установе прайшоў тыдзень лічбавай адукацыі, асноўнай мэтай правядзення якога стала ўдасканаленне ўменняў, навыкаў, кампетэнцый педагогаў па далейшаму развіццю інфармацыйнай адукацыйнай прасторы ўстановы, ажыццяўленне эфектыўнай і якаснай работы па рэалізацыі канцэпцыі лічбавай трансфармацыі.

Пачаўся тыдзень з практыка-арыентаванага семінара для педагогаў “Магчымасці выкарыстання інтэрактыўных сэнсарных сістэм (мультыбордаў) у адукацыйным працэсе”. Настаўнік інфарматыкі Пятроўскі М.І. расказаў пра магчымасці праграмы EasiNote для стварэння інтэрактыўных урокаў і прэзентацый у працэсе выкладання беларускай і рускай моў, матэматыкі, хіміі, фізікі і іншых прадметаў. Педагог пазнаёміў калег з прыёмамі стварэння графічных аб’ектаў, розных геаметрычных фігур і ліній, на практыцы паказаў, як дадаваць выявы, відэа, а таксама выкарыстоўваць шырокі набор інструментаў праграмы. Педагогі папрактыкаваліся ў распрацоўцы віктарын, тэстаў і інтэрактыўных гульняў з дапамогай платформы Kahoot. Настаўнікам быў прапанаваны спіс са спасылкамі на карысныя сайты. 

На працягу тыдня лічбавай адукацыі прайшлі адкрытыя ўрокі па беларускай мове (Чакавая С.А., Каваленка А.М., Рагачук Т.В.), англійскай мове (Маругіна І.А.), рускай літаратуры (Бычкоўская С.І.), матэматыцы (Гражынская В.Т.), грамадазнаўству (Ціхон І.В.), занятак ў дашкольнай рознаўзроставай групе па адукацыйнай вобласці “Дзіця і прырода” (Каваленка А.І.) .

На занятках педагогі выкарыстоўвалі мультымедыйныя прэзентацыі створаныя з дапамогай праграмы PowerPoint і платформы Canva, інтэрактыўныя заданні ў фармаце “Знайсці пару”, “Класіфікацыя”, “Хто хоча стаць мільянерам”, “Знайсці словы” і інш. (сайт Learningapps,
праграма easyQuizzy, платформа “Рэбус1”), відэаролікі, аўдыё-дадаткі, Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс і інш.

Творчы падыход і жаданне зрабіць урокі больш яркімі і дынамічнымі, запамінальнымі і захапляльнымі, эфектнымі і эмацыянальнымі, а галоўнае – прадуктыўнымі дазволілі педагогам дасягнуць пастаўленых мэт і правесці заняткі на высокім метадычным узроўні.

Завяршыўся тыдзень майстр-класам настаўніка вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Шмык Т.Э. па стварэнню інтэрактыўнага плаката з дапамогай сэрвіса Thinglink.

Падводзячы вынікі тыдня, хачу заўважыць, што лічбавыя тэхналогіі даюць магчымасць дасягнуць свабоды творчасці ўдзельнікам адукацыйнага працэсу, сапраўды дапамагаюць дзецям лягчэй засвойваць прадметны матэрыял і менш стамляцца ад заняткаў, а таксама павялічваюць іх матывацыю навучання.

Дзякуючы зладжанай працы настаўнікаў і іх высокаму майстэрству на працягу тыдня лічбавай адукацыі была створана асаблівая атмасфера, прасякнутая духам стварэння, творчасці, жаданнем падзяліцца ўласнымі адкрыццямі.

У планах педагогаў – працягваць самаадукацыю па тэме лічбавых тэхналогій, ствараць электронныя адукацыйныя рэсурсы, праводзіць адкрытыя ўрокі і майстар-класы, ствараць відэазаняткі для папулярызацыі вопыту работы.

Марына Гарадовіч,  намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.