Язык:

Давайце разам захаваем родную беларускую мову! Тыдзень роднай мовы ў Іўеўскай СШ

Образование

Завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Настаўнікамі-моваведамі запланавана і праведзена шмат цікавых  мерапрыемстваў, падчас якіх гучалачароўнае і непаўторнае беларускае слова. Гэта “Купалаўскі дыктант” для вучняў 5-8-ых класаў, пазнавальны калейдаскоп  “Падарожжа з Несцеркам у Краіну роднай мовы” для вучняў 3-4-ых  класаў, віктарына “Скарбы роднага краю” для вучняў 9-ых  класаў. Старшакласнікі наведалі  літаратурную  гасцёўню  “Мудрэц.  Дарадчык.  Паэт”, прысвечаную 85-годдзю з Дня нараджэння М.Стральцова.  Школьны музей  прыняў вучняў 8-ых класаў на квэст “Дарогамі Іўеўскага краю”. Увазе навучэнцаў была прадстаўлена тэматычная рубрыка “Роднаму слову гучаць вечна!”, інфармацыйны бюлетэнь “Пісьменнікі-юбіляры”, кніжная выстава “Беларуская кніга – дзецям”.

А самым запамінальным стала святкаванне Дня роднай мовы. Раніца святочнага дня пачалася  з віншавальнай хвілінкі “Свята роднай мовы”.У фае школы гучала цудоўная беларуская музыка, а вучняў і настаўнікаў гасцінна сустракалі дзяўчынкі ў нацыянальным адзенні, чыталі вершы, дарылі сувенірныя паштоўкі.Дзень роднай мовы асаблівы для кожнага чалавека.  А.Разанаў  пісаў, што  “кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова”. 

Вельмі прыемная атмасфера адчувалася на працягу ўсяго прадметнага тыдня.  Праведзеныя мерапрыемствы былі цікавымі і займальнымі. Ад шчырых усмешак, цёплых і лагодных слоў на роднай мове ў школе было ўтульна і па-сапраўднаму святочна.

Давайце разам захаваем родную беларускую мову!

 

 

Разалія Сулейманаўна Сафарэвіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Іўеўскай сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.