ivyenews.by

Інфармацыйная пляцоўка, творчая майстэрня, пластылінавая лабараторыя і іншыя прыгоды. Як адзначылі Дзень касманаўтыкі ў гімназіі №1 г.Іўе

Образование

12 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень касманаўтыкі. Цікава прайшоў гэты дзень і ў гімназіі №1 г.Іўе.

Для гімназістаў гэта свята двойчы: наша піянерская дружына носіць імя В.С. Шутава, вядомага земляка, члена Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя Цыалкоўскага, ганаровага грамадзяніна г.Іўя. Да яго і звярнуліся піянеры ў віншавальным відэазвароце. Ад самай раніцы пачала працаваць інфармацыйная пляцоўка, якая знаёміла з першаадкрывальнікамі космасу і беларускімі лётчыкамі - касманаўтамі. Побач размясцілася творчая майстэрня ”Вясёлы аловак”, у якой хутка з’яўляліся малюнкі- мадэлі скафандра, ракеты і іншых касмічных рэчаў. Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі пластылінавай лабараторыі Чавосціка і вылепілі ракету “Усход”, касманаўтаў. На працягу ўсяго дня вабіла дзяцей фотазона ў выглядзе імправізаванай ракеты і зорнага неба. Старшакласнікі таксама не засталіся ўбаку. Выкарыстоўваючы праграму scratch 3.0, вучні з дапамогай візуальнага кода стварылі гульню “Касмічныя прыгоды”, а праграма 3D - мадэлявання дазволіла сканструяваць мадэль ракеты. Пасля ўрокаў усе жадаючыя змаглі стаць удзельнікамі Касмічнага квэсту. Атрымалася агульнае свята, якое аб’яднала мінулае, сучаснае і будучае людзей планеты Зямля.

Ірына Кяўра, Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гімназіі № 1 г.Іўя.

Читайте ещё:



Оставить комментарий