ivyenews.by

“Лёс маёй сямʼі ў гісторыі маёй краіны”. У Лелюкінскім дз/с-СШ пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна

Образование

16 мая ў Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе для вучняў 5 – 7 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна “Лёс маёй сямʼі ў гісторыі маёй краіны”.

Мерапрыемства было прысвечана Дню сям'і. Пад час мерапрыемства на школьнай дошчы была адлюстравана стужка часу, на якой у храналагічнай паслядоўнасці навучэнцы адзначалі значныя падзеі ў жыцці сваёй сямʼі.

З сямʼі пачынаецца жыццё чалавека. Сямʼя - гэта крыніца кахання, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек.

За некалькі дзён да мерапрыемства настаўнікі школы прапанавалі навучэнцам вывучыць дакументы сямейнага архіва, падрыхтаваць інфармацыю аб гісторыі сваёй сямʼі.

З задавальненнем пра гісторыю сваёй сямʼі расказала вучаніца 5 класа Чурэйна Сабрына. Дзяўчынка паведаміла ўсім пра тое, што  вывучаючы гісторыю сямʼі, мы можам улавіць сувязь паміж лёсамі папярэдніх пакаленняў і гістарычнымі падзеямі, растлумачыць і зразумець тыя ці іншыя ўчынкі сваіх родных. Сямʼя - гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім і з каго бяром прыклад.

У канцы мерапрыемства вучні вырашылі, што, калі яны прыйдуць дадому, скажуць "дзякуй" сваім родным і блізкім за тое, што яны робяць для іх. Скажуць гэта словам - зробяць добрую справу, таму што самае галоўнае, на чым будуецца сямʼя - гэта любоў, паразуменне і клопат.

 

Буцько Алена, класны кіраўнік 5 класа

Лелюкінскага дз/с-СШ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий