ivyenews.by

Інфармацыйная гадзіна з удзелам дэпутата мясцовых Саветаў прайшла ў Лелюкінскім ВПК

Образование

Ніякі каляндар не абміне гэтай даты -  15 мая, калі адзначаецца самы цудоўны і значны  дзень - Дзень сям’і.

16 мая ў Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе для вучняў  1-4 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна “Лёс маёй сямʼі ў гісторыі маёй краіны”, прысвечаная Міжнароднаму Дню сям’і.

Загаддзя вучням было прапанавана пазнаёміцца з гісторыяй сваёй сям’і, даведацца пра сваіх продкаў, кім яны былі, чым займаліся… Навучэнцы з задавальненнем расказвалі гісторыі сваіх сем’яў, прадэманстравалі сямейныя фотаальбомы. Расказваючы пра кагосьці са сваякоў вучні з дапамогай настаўнікаў спрабавалі вызначыць на стужцы часу, у які перыяд ён жыў, якія ў яго заслугі. Дзякуючы гэтаму прыйшлі да высновы, што жыццё чалавека, і сям’і ў цэлым, у многім залежыць ад гістарычных падзей краіны.

На мерапрыемстве прысутнічала Пальчэўская Ганна Уладзіміраўна, кіраўнік спраў і дэпутат Лелюкінскага сельскага Савета дэпутатаў. Яна яшчэ раз падкрэсліла, што сям’я – гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека, што ўсё пачынаецца з сям’і, што сям’я – гэта самыя блізкія нам людзі, якія заўсёды прыйдуць на дапамогу.

Таму кожны з вуняў вынес для сябе выснову: сям’я – гэта маленькая радзіма, маленькі свет, які заўседы побач, гэта самы каштоўны скарб у жыцці чалавека.

 

 

К. Трыпуцька, класны кіраўнік 1 класа.

Читайте ещё:



Оставить комментарий