Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Выхаванцам лагера “Грын-Парк” пашчаціла трапіць на экскурсію ў інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС

Образование

Падчас лагернай змены эколага-біялагічнага профілю “У згодзе з прыродай” у аздараўленчым лагеры Грын-Парк, які працуе на базе Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы,  асобнае месца адводзіцца дадатковай адукацыі. Заняткі па інтарэсах “Экалогія і навакольнае асяроддзе” закліканы даць падлеткам веды аб энергіі і яе ўзаемасувязі з навакольным асяроддзем, а таксама стварыць матывацыю для зберажэння рэсурсаў і энергіі.

Адна справа – вывучаць тэарэтычны матэрыял, і зусім іншая –  убачыць сваімі вачыма самую буйную і магутную ў Рэспубліцы крыніцу  атрымання энергіі, Беларускую атамную электрастанцыю.

Выхаванцам лагера “Грын-Парк” пашчаціла трапіць на экскурсію ў інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС. Яшчэ за некалькі кіламетраў з вокан аўтобуса былі бачныя велізарныя белыя энергаблокі. Трапіўшы толькі на тэрыторыю АЭС, уразіла яе магутнасць і маштабнасць.

На ўваходзе групу ветліва сустрэлі супрацоўнікі і правялі ў прасторныя залы інфармацыйнага цэнтра. Экскурсію распачалі з поўнага інтэрактыўнага макета АЭС. Усё аб чым расказвала экскурсавод, падсвечвалася і прыводзілася ў дзеянне.

Падлеткам былі прадэманстраваны макет і прынцып дзеяння атамнага рэактара, макет энергазберажэння, макет сістэмы бяспекі і прынцып яе работы. Сістэма бяспекі ўся аўтаматызаваная.

Пры яе праектаванні былі ўлічаныя ўсе здарыўшыяся аварыі на сусветных АЭС, і адпаведныя сістэмы пры будаўніцтве мадэрнізіраваныя. Даведаліся падлеткі і пра ўсе “плюсы” і “мінусы” выкарыстання атамнай энергіі, і пра значэнне атамнай энергетыкі для краіны.

Атрымалі падлеткі і прафарыентацыйныя звесткі, інфармацыю пра прафесіі, якія запатрабаваныя на атамнай электрастанцыі. Многія з падлеткаў выявілі жаданне ў будучым працаваць на АЭС.

Рамуальда Махнач, старшы выхавальнік летняга аздараўленчага лагера “Грын-Парк” на базе дзяржаўнай установы адукацыі

“Навучальна-педагагічны комплекс Трабскі яслі-сад – сярэдняя школа”

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.