ivyenews.by

На дзевяць дзён у "Экалагічную лабараторыю"! Як адпачывалася трабскім школьнікам у эколага-біялагічным лагеры

Образование

Вось і закончылася змена аздараўленчага лагера эколага-біялагічнага профілю з кругласутачным знаходжаннем “Грын-Парк” на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Трабскі  яслі-сад – сярэдняя школа”. Дваццаць выхаванцаў  лагера на дзевяць дзён сталі супрацоўнікамі “Экалагічнай лабараторыі” і рэалізавалі праграму “У згодзе з прыродай”.

Разам з адпачынкам пасля навучальнага года падлеткі мелі магчымасць атрымаць не толькі зарад бадзёрасці і здароўя, а яшчэ і запас новых экалагічных ведаў. У праграму лагернай змены арганічна былі ўключаныя заняткі па інтарэсах “Экалогія і акружаючае асяроддзе” і “Экалогія экасістэм”, элементарныя экалагічныя палявыя даследаванні, семінары па выніках самастойных даследаванняў, тэматычныя экскурсіі і паходы, конкурсы, масавыя мерапрыемствы экалагічнай накіраванасці. А галоўным вынікам змены  стала стварэнне экалагічнай сцежкі з прыпынкамі на разнастайных экасістэмах:  рака, заліўны луг, крыніцы, вадасховішча, птушыны гай, поймавы луг, марэнны ўзгорак, узлесак.

За час змены выхаванцы вывучылі біяразнастайнасць жывёльнага і расліннага свету як на тэрыторыі лагера, так  і на прылягаючай да лагера тэрыторыі. Разам з выхавальнікамі склалі і аформілі карту і пашпарт экалагічнай сцежкі, стварылі электронныя макеты інфармацыйных стэндаў, а пазней устанавілі іх на маршруце, падрыхтавалі “пілотны праект” экскурсіі.

На вялікі жаль, дажджлівая пагода парушыла планы выхаванцаў, і замест экскурсіі па экалагічнай сцежцы, вырашана было правесці канферэнцыю “У згодзе з прыродай”. Гасцямі канферэнцыі сталі старшыня Трабскага сельскага выканаўчага камітэту Марусава Валянціна Мечыславаўна, дырэктар Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы Грыбоўская Наталля Мікалаеўна і намеснік дырэктара Астрамецкая Алена Тадэвушаўна. Як і планавалася, “пілотны праект” экскурсіі адбыўся, толькі ў анлайн – фармаце. А ў дадатак, падлеткі змаглі на ўзроўні адміністрацыі сельвыканкама і ўстановы адукацыі агучыць выяўленыя за час змены праблемы экалогіі, прадэманстраваць свае напрацоўкі, абмеркаваць планы на будучае. Экалагічная сцежка створана і чакае сваіх наведвальнікаў.

Махнач Рамуальда Станіславаўна, старэйшы выхавальнік летняга аздараўленчага лагера эколага-біялагічнага профілю з кругласутачным знаходжаннем “Грын-Парк” на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічнага комплекса Трабскі  яслі-сад – сярэдняя школа”

Читайте ещё:



Оставить комментарий