Язык:

Памёр пясняр… а песня будзе жыць. У рамках пілотнага праекта вучні 10 класа Геранёнскай СШ наведалі філіял музея Я. Купалы ў в. Вязынка

Образование

Памёр пясняр… а песня будзе жыць.

Я. Купала

У рамках пілотнага праекта вучні 10 класа Геранёнскай СШ  наведалі філіял музея Я. Купалы ў в. Вязынка. Менавіта тут, у колішнім маёнтку Замбжыцкіх, у вёсцы Вязынка нарадзіўся народны пясняр Беларусі Я. Купала. На тэрыторыі запаведніка захаваліся рэшткі былога маёнтка Замбжыцкіх: хатка, дзе жылі дваравыя (прыбіральнікі двара), свіран, стары сад, валуны, з высечанымі на іх радкамі з твораў Я. Купалы.

Кожны экспазіцыйны комплекс суправаджаецца радкамі твораў паэта.

Вучні з захапленнем слухалі аповед пра сям’ю Луцэвічаў, іх радаслоўную, побыт, традыцыі, якіх прытрымлівалася сям’я.

Асаблівую цікавасць у вучняў выклікаў інтэр’ер пакоя: печ, люлька, у якой гушкалі маленькага Яся, драўляныя хадункі, высокі ложак…

А яшчэ нам пашчасціла наведаць выставу карцін “Мой родны кут” мастака-педагога, члена Міжнароднай гільдзіі жывапісцаў, члена Еўрапейскай мастацкай садружнасці Данілава Віктара Мікалаевіча.

На памяць аб сустрэчы Віктар Мікалаевіч падараваў буклет з працамі, прадстаўленымі на выставе.

Папоўненыя веды аб жыцці і творчасці Я Купалы, атмасферу цеплыні, подых даўніны прывезлі з радзімы песняра вучні Геранёнскай СШ.

І.Барысевіч ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 Гераненскай СШ

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.