ivyenews.by

Вучні Трабскай СШ наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Образование

14.лістапада  вучні 10 класа  Трабскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна з мэтай фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, павагі да культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый беларускага народа, умацавання маральных якасцей моладзі, у рамках рэалізацыі Пілотнага праекта наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

За манументальным гмахам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у ціхім дворыку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, дубы,  стаіць невялікі ўтульны дом. Tyт пacля Bялiкaй Aйчыннaй вaйны жыў i пpaцaвaў нapoдны пicьмeннiк Бeлapyci Якyб Koлac.На сядзібе Коласаадчуваецца атмасфера мінулых гадоў, вялікая любоў песняра да прыроды, да роднай зямлі. Ветліва сустракаюць наведвальнікаў дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром, дом, што з 1959 года з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем. Статус адзінага мемарыяльнага музея-сядзібы ў Мінску вызначае яго ўнікальнасць сярод іншых літаратурных музеяў сталіцы. У музеі (асноўны фонд якога налічвае больш за 32000 адзінак)  клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Шматлікія матэрыялы экспазіцыі дапамагаюць глыбей пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, з яго шматграннай грамадскай і навуковай дзейнасцю, пераканацца, што волат беларускага мастацкага слова быў асобаю вялікай культуры і душы. Ён цікавіўся лепшымі здабыткамі сусветнай літаратуры, з ахвотаю адгукаўся на яе яркія з’явы.

Наведванне музея Якуба Коласа,  асяродка беларускай культуры, паспрыяла  не толькі  знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню. У гэтым доме  і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе талент песняра.

Рыбалоўская Людміла Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

Рыбалоўская Людміла Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Читайте ещё:



Оставить комментарий