Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 


Цяжка без суму са школай развітацца…

Образование / Пятница, 29 мая 2015 16:23 / Просмотрено: 2367

Час ляціць непрыкметна. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна бацькі разам са сваімі дзецьмі старанна рыхтаваліся да новага 2014/2015 навучальнага года, а ўжо час развітацца з ім. Якім ён быў гэты, адыходзячы ў гісторыю школьны год? Упэўнена, што ў большасці сваёй - плённым, цікавым, багатым на інтэлектуальныя поспехі, творчыя дасягненні і спартыўныя перамогі. Напэўна, не было ўсё так гладка і роўна, як хацелася, мелі месца і расчараванні, і турботы, і клопаты. Як жа інакш? Без гэтага не абысціся. Аднак, як кажуць, у памяці заўсёды - толькі самае прыемнае, тое, што грэе душу і прымушае рухацца наперад…

Апошні школьны званок, які гучаў сёння ва ўстановах адукацыі раёна для 2868 навучэнцаў, абвясціў аб развітанні са школай. Для кагосьці - на цэлых тры месяцы, а для навучэнцаў 11 класа (іх у бягучым годзе - 205) і магчыма 9-класнікаў (284)  - назаўсёды. Для іх зараз пачынаецца самая напружаная і гарачая пара - выпускныя іспыты. А затым і вырашэнне далейшага лёсу. Спадзяюся, што кожны ўжо вызначыўся з выбарам будучай прафесіі. Напэўна, не аднойчы ў марах уяўляў сябе настаўнікам, урачом або праграмістам. Гэта так выдатна марыць і ўвасабляць сваю мару ў жыццё! Вядома, разуменне гэтага прыйдзе крыху пазней і тыя цяжкасці і перажыванні, якія ўжо цяпер пасяляюцца ў душы, здадуцца маленькай дробяззю ў параўнанні з дарослым жыццём і тымі сур'ёзнымі вялікімі іспытамі, што прыйдзецца здаваць. Толькі там будуць падвяргацца на праверку чалавечыя якасці такія, напрыклад, як вернасць, адданасць, дабрыня, спагада, каханне і іншыя. 

А пакуль разам з дарослымі дзецьмі крочаць настаўнікі і бацькі, якія ў любы час гатовыя падставіць сваё плячо, дапамагчы парадай, справай. Іх вялікі жыццёвы вопыт - вось тая магутная падтрымка. Галоўнае - своечасова ім скарыстацца.

 …Пасля святочнай лінейкі выпускнікі адправяцца на свой апошні школьны ўрок. Вядома, наперадзе іх яшчэ чакае выпускны вечар, калі яны канчаткова зменяцца з падлеткаў у статных юнакоў і вытанчаных дзяўчат. Але гук званка, што кліча вясной на ўрок або які абвяшчае аб пачатку імкліва набліжаючыхся хвілін шумнага школьнага перапынка, у гэты дзень яны пачулі ў апошні раз і не забудуць яго ўжо ніколі.

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Носите ли вы медицинскую маску в общественных местах?

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.