Язык:

Залатая школьная пара

Образование

Дзень, калі я ўпершыню пайшоў у школу, памятаю, быццам ён адбыўся ўчора. Настолькі моцна гэта падзея запомнілася. Так і бачу сябе: белая ўрачыстая кашуля, цёмныя штаны, наваксаваныя туфлі і кветкі ў руках. 1 верасня 1970 года першакласнікі сабраліся перад невялікім двухпавярховым будынкам тагачаснай пачатковай школы ў Іўі, дзе цяпер месціцца музей. Помню нават, як галава кружылася ад хвалявання. 

У школу я ішоў, добра ведаючы, што мяне чакаюць шмат-лікія адкрыцці. Чытаць я ўжо навучыўся, але пісьмо пакуль што не давалася, і я вельмі жадаў выводзіць літары на паперы. А яшчэ ж чакалі свайго моманту дзівосныя лічбы і табліца множання, пра якую я сёе-тое ведаў. І чароўныя ўрокі спеваў, малявання... Сапраўды, прыемных і незвычайных момантаў было потым шмат.

Аднак самая дзіўная рэч, звязаная са школай, адбылася значна пазней таго моманту, калі я ў апошні раз завітаў у свой клас. Некалькі гадоў назад у самым цэнтры Іўя я сустрэў былую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Аляксандру Серафімаўну Бесараб. Я адразу пазнаў яе, павітаўся і назваў сябе. Аляксандра Серафімаўна ўзрадавалася, пачала распытваць пра маё жыццё, а потым раптам узгадала:

- А ты памятаеш, як напісаў свой першы верш?

Я добра памятаў падзею, якая адбылася ў 1976 годзе, калі ў шостым класе па літаратуры мы праходзілі вершаскладанне. Тады настаўніца прапанавала ў якасьці дадатковага дамашняга задання паспрабаваць самім скласці верш. Я рызыкнуў - і ў выніку атрымалася восем паэтычных радкоў, якія, дарэчы, ужо сталі забывацца. Гэты твор прынёс мне выдатную адзнаку на ўроку, а крыху пазней быў надрукаваны ў беларускім дзіцячым часопісе "Бярозка", дзе заняў, здаецца, другое месца ў паэтычным конкурсе сярод школьнікаў. 

З таго моманту прайшло амаль чатыры дзесяцігоддзі, і вось на маіх вачах адбылася незвычайная рэч. Аляксандра Серафімаўна пачала па памяці чытаць мой верш:

Стаіць наш Пеця каля дошкі,

Маўчыць, глядзіць 

кудысьці ўдаль.

А на душы журботна трошкі,

Урок не вывучыў, на жаль.

Дзіўная рэч, настаўніца з лёгкасцю нагадвала мае радкі з 1976 года і дачытала мой верш да канца, ні разу не памыліўшыся:

- Куды глядзеў наш 

Пеця ўчора,

Дзе прападаў ён 

цэлы дзень?

А мо ў яго якое гора?

Ды не, лянота тут - як цень.

Не зусім дасканалыя і крыху наіўныя радкі. Але ж я зразумеў, як важна было тады для Аляксандры Серафімаўны, што хаця ж адзін з яе вучняў адчуў пасля яе намаганняў вось такую моцную цягу да роднага слова. 

Гляджу на сённяшніх вучняў, на тых, хто 1 верасня сёлета ўпершыню прыйшоў у школу. Такое ж святочнае адзенне, такое ж прадчуванне будучых адкрыццяў. Я крыху ім зайздрошчу, сённяшнім першакласнікам.

Ю. КАМЯГІН.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.