ivyenews.by

Адзіны ўрок “Незабытыя сёстры Хатыні. Дарогамі памяці” правялі ў Трабскай СШ

Образование

Пра фашызм чалавецтва ведае, здаецца, усё. Попел мільёнаў ахвяр яго стукае ў сэрцы людзей. Вайна. Як яна нечакана і жорстка перакрэсліла шчасце і будучыню і дзяцей, і дарослых. І яшчэ больш несправядліва, калі дзеці і маладыя людзі, якім прызначана было жыць, любіць і быць любімымі, марыць і спадзявацца становяцца ахвярамі вайны. Вайна не дала ім такой магчымасці: яна прайшла па іх лёсах, знішчыла іх жыццё. У кожнага чалавека ёсць свая “Дарога памяці” — своеасаблівы летапіс часу, дзе асобнае месца нададзена жахлівым падзеям часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Горкая і гнеўная праўда і памяць Іўеўшчыны – гэта вёскі спаленыя, знішчаныя, расстраляныя разам з людзьмі.

24 лютага ў Трабскай сярэдняй школе для вучняў 8 – 11 класаў прайшоў адзіны ўрок “Незабытыя сёстры Хатыні. Дарогамі памяці” у межах Тыдня памяці спаленых вёсак Іўеўшчыны. Мэта адзінага ўрока – каб памяталі, каб памяць аб тых зверствах, якія рабіліся на тэрыторыі нашага Іўеўскага раёна, захавалася, і каб цяперашнія старшакласнікі змаглі перадаць яе сваім дзецям. Урок падрыхтавалі і правялі вучні 11 класа. Старшакласснікі сабраліся, каб яшчэ раз аддаць даніну памяці і павагі расстраляным, забітым, зажыва спаленым, ні ў чым не павінных мірных жыхарах Іўеўшчыны. Яталтавічы, Юраўскія, Кавалёвы, Малыя Князікаўцы, Чарневічы, Верашчакі, Матыкаўшчына, Бакшты, –  гэта толькі тыя вёскі, якія ўвекавечаны ў кнізе “Памяць”. А колькі іх яшчэ часткова спаленых, разбураных, знішчаных падчас жорсткіх баёў? Сёння іх налічваецца больш 40 толькі на тэрыторыі Іўеўскага раёна. Яны ўсе жывуць у народнай памяці – непадкупнай памяці пра фашызм гестапаўскі, канцлагерны, хатынскі. Калі мы будзем памятаць, мы ніколі не захочам вайны. І нашы будучыя пакаленні будуць ісці мірным і стваральным шляхам.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Р. Махнач, класны кіраўнік 11 класа.

Читайте ещё:



Оставить комментарий