Язык:

У Лелюкінскай сярэдняй школе адзначылі дзень стварэння грамадскага аб'яднання БРСМ

Образование

6 верасня беларуская моладзь адзначае свята – дзень стварэння грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі Саюз Моладзі". У гэты дзень у пярвічных арганізацыях краіны традыцыйна праходзяць святочныя мерапрыемствы. Лелюкінская сярэдняя школа не стала выключэннем.

Эмацыйна насычаным атрымалася мерапрыемства, у рамках якога прайшла ўрачыстая цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўручэнне білетаў і значкоў БРСМ. Дрыжачаю рукою рабяты аддалі апошні салют і з непадробным хваляваннем знялі з грудзей піянерскі гальштук. Дружна вымавілі клятву на вернасць арганізацыі і сваёй краіне. І вось ён, хвалюючы момант… У руках запаветныя білеты і значкі, а наперадзе светлыя надзеі і вялікія планы. Цяпер маладыя людзі сталі сапраўднымі будаўнікамі будучыні сваёй Радзімы.

 

 – Мне прыемна прысутнічаць на ўрачыстым прыёме ў рады БРСМ пярвічкі, якая славіцца ў Іўеўскім раёне сваімі выдатнымі традыцыямі грамадзянска-патрыятычнага выхавання, – адзначыла Вераніка Кучынская, першы сакратар Іўеўскага раённага ГА "БРСМ". – Спадзяюся, што вы, як члены беларускага Саюза моладзі, будзеце праяўляць сябе гэтак жа актыўна і ў далейшым, усяляк раскрываючы свой творчы патэнцыял. Сёння, у Год міру і стварэння, нам неабходна прадоўжыць мэтанакіраваную работу з моладдзю па выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму, што будзе садзейнічаць умацаванню нашага галоўнага багацця – міру і згоды. Спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва. Чакаю вашых пытанняў, прапаноў, ініцыятыў.

Дырэктар школы Галіна Іосіфаўна Алешчык адзначыла, што разлічвае на актыўнасць, энтузіязм і крэатыўнасць віноўнікаў урачыстасці. Бо яны – таленавітыя юнакі і дзяўчына, якія сёння выраслі яшчэ на адну жыццёвую прыступку. І няма сумневу, што, уступіўшы ў рады прадстаўнікоў моладзі Рэспублікі Беларусь, гэтыя навучэнцы з гонарам будуць несці новае званне, пацвярджаючы сваімі справамі новы ганаровы статус і тое, што ў руках маладога пакалення – будучыня нашай краіны.

–  У наш час БРСМ з'яўляецца той пляцоўкай, якая дае старт і магчымасці для развіцця патэнцыялу кожнага маладога грамадзяніна па ўсіх напрамках. Віншую з гэтай падзеяй. Жадаю дабрабыту, творчых поспехаў, новых перамог і дасягненняў на карысць развіцця роднай арганізацыі і любімай Рэспублікі Беларусь, – сказаў у сваім віншаванні настаўнік гісторыі Андрэй Віктаравіч Ваўчок.

Гучалі словы віншавання і ад класнага кіраўніка, якая ў заключэнні пажадала навучэнцам:

“Будзьце заўсёды актыўнымі,
Мужнымі, ініцыятыўнымі,
Смелымі і крэатыўнымі,

Па жыцці ва ўсім пазітыўнымі.

Шануйце вёску і родную хатку,
Продкаў сваіх, матулю і татку,
Радзімаю ганарыцеся,
На добрыя справы не скупіцеся.”

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Вольга Балановіч,
класны кіраўнік 10 класа.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.