Язык:

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрацішкаўскай СШ Нона Сілюк: «Няма дзяцей – ёсць людзі»

Образование

НАСТАЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ЮРАЦІШКАЎСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ Нона Сілюк.

«Асноўныя каштоўнасці любога чалавека фарміруюцца ў сям’і»

Наша гераіня прызнаецца, што яе змалку прывучалі да працы, да разумення таго, што добрая адукацыя адчыняе дзверы ў вялікі свет, а сям’я – гэта надзейны тыл і магчымасць пазбегнуць адзіноты.

- Я з’яўляюся прадстаўніком таго пакалення, для якога патрыятызм, адказнасць, сумленне, высакароднасць, самаахвярнасць – не пустыя словы. Таму ўсе гэтыя каштоўнасці я імкнуся перадаваць сваім вучням.

«Гульня “У школу”»

- Колькі сябе памятаю, заўсёды марыла быць настаўніцай. Любімая гульня ў дзяцінстве – “У школу”. Першай маёй «вучаніцай» была малодшая сястра. Спачатку марыла стаць настаўніцай геаграфіі: знаёміцца з далёкімі краінамі – гэта так рамантычна і цікава, але любоў да настаўніцы беларускай мовы Нілы Андрэеўны Будзько перамагла. Таму ў 16 гадоў я стала студэнткай філалагічнага факультэта БДУ, – з цеплынёй расказвае Нона Сілюк.

«Няма дзяцей – ёсць людзі»

Наша гераіня лічыць сябе дэмакратычным настаўнікам, які імкнецца ўлічваць індывідуальныя здольнасці сваіх вучняў і ствараць умовы для самаразвіцця і самавызначэнная.

- Пераканана, што без веры ў дзіцячыя магчымасці, без даверу ўсе нашы метады і прыёмы навучэння і выхавання нічога не значаць. Я люблю сваю работу, люблю дзяцей, іх непасрэднасць і нават капрызы. Для мяне як настаўніка важна разумець свайго вучня, паважаць яго меркаванні, падтрымліваць яго поспехі, захоўваць яго сакрэты, – адзначае настаўніца. 

«Натхняе і прымушае вучыцца»

- Калі дзіцячыя вочы напоўнены радасцю і цікавасцю да майго прадмета, калі мы разам дасягаем пэўных вяршынь, то гэта натхняе і прымушае вучыцца, знаходзіць новае, здзіўляць і здіўляцца, – прызнаецца Нона Уладзіміраўна.

«Паспяховы настаўнік – гэта…»

Па меркаванні Ноны Сілюк, гэта настаўнік, які рухаецца наперад і адаптуецца да новага. Яна пераканана, што сучасны настаўнік павінен быць упэўненым і адкрытым для новых ідэй, знаходзіцца ў пастаянным пошуку цікавых падыходаў і незвычайных формаў, энергічным і мабільным.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Ксенія Салей. 

 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.