ivyenews.by

Да 105-годдзя з дня ўтварэння УЛКСМ успамінаем камсамольскае юнацтва старэйшых пакаленняў

Образование

Набліжаецца знамянальная дата ў гісторыі СССР – 29 кастрычніка 2023 года – 105-годдзе з дня ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі. Камсамольскае юнацтва нашых старэйшых пакаленняў – гэта незабыўныя яркія дні, вялікае, насычанае жыццё, якое шанавалі за чыстыя намеры, светлыя надзеі і бескарыслівае сяброўства, жыццё, напоўненае перажываннямі і клопатамі аб сваёй краіне, вялікімі і малымі справамі, падзеямі, многія з якіх сталі здабыткам гісторыі.

Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі выступіў адным з ініцыятараў ўрачыстага святкавання 105-годдзя УЛКСМ. Ахвотна падтрымалі гэтую ініцыятыву і члены первічнай арганізацыі  “БРСМ” Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна. Яны актыўна пачалі  даследаваць сямейныя архівы і летапісы, прымаць удзел у фотачэленджы “Эпоха камсамола”.

Паважаныя землякі! Далучайцеся да нас! Спампоўвайце тэматычны шаблон, дадавайце ў яго архіўныя камсамольскія фатаграфіі сваёй сям'і, публікуйце на асабістых старонках і дзяліцеся гісторыяй здымка, цікавымі падзеямі незабыўнага юнацтва вашых родных і блізкіх! І не забывайце пра хэштэг #камсамолу105.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Члены ГА “БРСМ” Лелюкінскай сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий