ivyenews.by

ў У Лелюкінскай сярэдняй школе мерапрыемства Тыдня інфарматыкі прысвяцілі Тыдню бацькоўскай любові і Году міра і стварэння

Образование

Зямля бацькоў – цудоўная зямля.

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён і зблізку і здаля

Табою, любы край, мне ганарыцца.

Так гістарычна склалася, што патрыятызм – гэта адна з найбольш яскравых рыс характару беларусаў. Канешне, складана ацаніць узровень патрыятызму навучэнцаў. Мусіць, і не варта спрабаваць гэта зрабіць. Важна ў працэсе зносін з дзецьмі спыніцца ў патрэбны момант на неабходных фактах, завастрыць увагу на сапраўдных каштоўнасцях нашага народу: патрыятызм, працавітасць, талерантнасць, матэрыяльная і духоўная спадчына…

18 кастрычніка ў Лелюкінскай сярэдняй школе Іўеўскага раёна мерапрыемства Тыдня інфарматыкі прысвяцілі Тыдню бацькоўскай любові і Году міра і стварэння. Навучэнцам 5-11 класаў прапанавана прыняць удзел у аглядзе фота- відэаработ “Люблю наш край, старонку гэту!”. На працягу дня хлопчыкі і дзяўчынкі старанна працавалі з асабістымі калекцыямі фотаздымкаў і галерэямі родных і блізкіх, здымкамі з сеткі Інтэрнэта, іншымі крыніцамі інфармацыі. Выкарыстоўвалі разнастайныя праграмы і рэдактары, спецыяльныя эфекты і фільтры, гукавыя эфекты.

Прыемна адзначыць, што мерапрыемтсва зацікавіла шырокі круг удзельнікаў адукацыйнага працэсу. У калектыўную творчую працу актыўна ўключыліся педагагічныя работнікі, бацькі. Некаторыя навучэнцы (Буяк Мікіта, Кучук Вікторыя, Макар Дамініка, Сяглюк Злата, Сяглюк Дар’я, Зіновіч Мілана) прадставілі па некалькі работ. У фотакалажах і відэароліках рабяты дзяліліся цудоўнымі абшарамі сваёй малой радзімы, прыгожымі куточкамі дзяцінства, знакамітымі і памятнымі мясцінамі Беларусі, яскравымі момантамі з жыцця землякоў, прыемнымі ўспамінамі пра падарожжы і экскурсіі. Творчыя работы навучэнцаў апублікаваны ў Інстаграме на старонцы школыі і знаходзяцца ў свабодным доступу для знаёмства.

Агляд фота- відэаработ “Люблю наш край, старонку гэту!” адбыўся ў дзень, калі па ўсёй Рэспубліцы Беларусь прайшоў адзіны ўрок “Цеплыня бацькоўскай душы”. І гэта не выпадкова. Для кожнага сапраўднага грамадзяніна Радзіма з’яўляецца другою матуляю, якую любяць, якую шануюць, якую праслаўляюць.

Лічу, што мерапрыемствы падобнага роду матывуюць навучэнцаў дзяліцца ў віртуальнай прасторы інфармацыяй аб гістарычнай і культурнай спадчыне сваёй краіны, значных дасягненняў родных і блізкіх, сваіх асабістых поспехах, сваім укладзе ў развіццё малой радзімы.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Вольга Балановіч
настаўнік інфарматыкі

Читайте ещё:



Оставить комментарий