ivyenews.by

Зберагчы культурную спадчыну свайго народа. У дзіцячым садку №2 г. Іўе адбыўся “Восеньскі кірмаш”, прысвечаны Году міра і стварэння

Образование

Быць Беларусам –

Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць.

Абрады, святы помніць

І ў адзінстве жыць.

І ў працы, і ў вяселлі

Радзімай даражыць.

Пад гэтым дэвізам у дзіцячым садзе №2 г.Іўе адбыўся “Восеньскі кірмаш”, прысвечаны Году міра і стварэння. Пэўнае мерапрыемства накіравана на рэалізацыю гадавой задачы дашкольнай установы: патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту праз азнаямленне дзяцей з культурнай спадчынай беларускага народа. Як, вядома, выхаванне сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны пачынаецца з ранняга дзяцінства. І толькі ў сумесным узаемадзеянні з бацькамі мы зможам выхоўваць любоў дзяцей да роднага краю, павагу да культурнай спадчыны свайго народа. Таму, менавіта, гасцямі мерапрыемства былі бацькі дзяцей нашай дашкольнай установы.

Восеньскі кірмаш выдаўся на славу! Мерапрыемства было насычана не толькі культурна-масавай праграмай, але і салодкімі пачастункамі для дзяцей.Таксама можна было набыць садавіну, агародніну. І ўсё гэта дзякуючы бацькам. Кожная сям’я была каларытнай і непаўторнай.

На свяце дзеці паказалі свае таленты ў пастаноўцы творчых нумароў: танец “Бульба – дэнс”, “Хлопчыкі і дзяўчынкі”, карагод “Восень залатая”, флэшмоб, інсцэніроўках на беларускую тэматыку, выкананне беларускіх песен “Восень у залатой касынцы”, “Мы жывём у Беларусі”, чытанне вершаў, прысвечаных культурнай спадчыне беларускага народа, выкананне музычнай кампазіцый “Зайграй жа мне, дударочку”.

На свяце гучала беларуская музыка, дзеці з бацькамі з задавальненнем бралі удзе у беларускіх гульнях “Рэдзька”, “Гульня з бульбай”.

Талент педагагічнага калектыву дзіцячага сада безгранічны. Гэтаму сведчаць артыстычнае выкананне педагогамі дзеючых асоб на свяце “Лявон і Лявоніха”, “Каласок”, “Баба і дзед”, “Гаспадыні”, пастаноўка творчык нумароў - танец “Купалінка”.

Менавіта так, у забаўляльнай форме, педагагічны калектыў установы далучае выхаванцаў да роднай мовы і народнай культуры.

Удзячнасць бацькоў, талент нашых выхаванцаў, якія вырастуць сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны – вось найлешае дасягненне пэўнага мерапрыемства.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

А.Цыдзік,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДЗУА “Дзіцячы сад №2 г.Іўе”.

Читайте ещё:



Оставить комментарий