Пад такой назвай адбылося цудоўнае фальклорнае свята для выхаванцаў старшай групы. На свята дзяці запрасілі сваіх бацькоў і родных. Святочны настрой, радасць ад сустрэчы з казачнымі героямі, тэматычна прыбраная зала і апладысменты гасцей стварылі ўмовы для праяўлення творчасці ў беларускіх гульнях, вершах, танцах і песнях. У канцы свята дзеці заспявалі песню “Любім мы сваю краіну”, а гаспадыня кірмаша пажадала ўсім гасцям багата жыць, сваю мову і край любіць!
Было бачна, свята спадабалася ўсім – на тварах дзяцей зіхацелі ўсмешкі, вочы дарослых перапаўняліся задавальненнем, у думках кіраўніцтва панавала ўпэўненнасць у тым, што мы ўсе, педагогі, бацькі і дзеці, рухаемся ў правільным накірунку – ушаноўваем сваю Радзіму адказнай працай і клапоцімся аб дабрабыце на роднай зямлі.
Намеснік дырэктара
Ганна Папроцкая
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке
https://t.me/ivyenews