ivyenews.by

Навучэнцы першых класаў Іўеўскай пачатковай школы пазнаёміліся з “Таямніцамі сялянскай хаты”

Образование

Наш народ трапна, мудрагеліста і па-філасофску заўсёды адзначае “Усе мы родам з хаты”. І сапраўды, хата для нашых продкаў – гэта цэлы свет, прыгожы і паэтычны, гарманічны і разумны.

Навучэнцы першых класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі цікавай тэматычнай экскурсіі “Таямніцы сялянскай хаты”. Тут дзеці зазірнулі ў мінулае нашых бабуль і дзядуль, пазнаёміліся з інтэр’ерам памяшкання, разнастайнымі прадметамі хатняга ўжытку, народнымі традыцыямі, звычаямі і абрадамі, гульнямі. Адным словам – убачылі гісторыю праз стагоддзі.

Дзеці ўважліва слухалі аповед кіраўніка музея. З замілаваннем разглядалі даматканыя дываны і ходнікі, ручнікі і вышыванкі, сурвэткі. Навучэнцы зразумелі, што музейныя рэчы прайшлі выпрабаванні і шчасцем, і бядою, але не стаміліся радаваць людзей.

Пералік экскурсій, якія прапаноўвае музей установы адукацыі, вялікі. Дзеці заўсёды з задавальненнем жадаюць прыняць удзел у музейных мерапрыемствах. Развіццё нацыянальнай культуры, захаванне народнай спадчыны ажыццяўляецца на ўроках беларускай мовы і літаратуры, класных гадзінах, факультатыўных занятках, у час пазакласных мерапрыемстваў. Але жывыя зносіны не заменіш вобразным уяўленнем.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Галіна Ус, кіраўнік музея “Скарбы Бацькаўшчыны”            

Читайте ещё:



Оставить комментарий