ivyenews.by

Вучні Бакштаўскай сярэдняй школы імя М. М. Чэрнік пазнаёміліся з адным з найстарэйшых шклозаводаў "Нёман”

Образование

6 снежня вучні Бакштаўскай сярэдняй школы імя М.М. Чэрнік пазнаёміліся з адным з найстарэйшых шклозаводаў "Нёман”, які размешчаны ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. Дзеці наведалі музей, дзе выстаўлены работы таленавітых шкловыдзімальнікаў. Шмат цікавага яны даведаліся пра гісторыю завода, пра развіццё вытворчасці вырабаў са шкла, убачылі і ацанілі майстэрства гэтых прафесіяналаў.  Школьнікаў здзівіў той факт, што  нядаўна на шклозаводзе прыступілі да вытворчасці шкляных шахмат. Пры гэтым фігуры выконваюцца па чарцяжах, якія былі выяўлены ў архіве прадпрыемства.

Вельмі ўразіла школьнікаў наведванне самой вытворчасці. Тут дзеці ўбачылі гарачы і захапляльны працэс стварэння шкляных вырабаў. З цікавасцю паназіралі за працай шкловыдзімальнікаў у велізарнай печы, якая запускаецца на пяць гадоў і працуе без перапынку. Убачылі майстроў, якія вырабляюць высокамастацкія вырабы: напрыклад, крыштальныя чаравічкі, кошыкі або сумачкі. Зачароўвае і праца майстроў, і вогненныя працэсы на шклозаводзе, і ператварэнне пяску, соды і мелу ў празрыстыя, бліскучыя шкляныя вырабы. Ручная вытворчасць шкловыдзімальнікаў настолькі ўнікальна і каштоўна, што ніякія машыны не могуць яе замяніць.   

І вось ужо 140 гадоў на шклозаводзе "Нёман" паўтараецца гэты цуд, які нам пашчасцілася  ўбачыць сваімі вачыма.

Наведванне шклозавода "Нёман" выклікала ў дзяцей і ў дарослых шчырае захапленне і пакінула непадробнае ўражанне.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Святлана Бычкоўская,  

настаўнік Бакштаўскай сярэдняй школы імя М.М.Чэрнік.

Читайте ещё:



Оставить комментарий