ivyenews.by

Еўфрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай. У Бакштаўскай СШ імя М.М.Чэрнік адбыліся адзіныя ўрокі з удзелам пратаіерэя Віталія Уцякалкі

Образование

Найважнейшую ролю ў культурным жыцці нашай краіны адыгрывалі асветнікі — самаадданыя людзі, якія неслі сваім землякам святло ведаў пра Бога, прыроду, грамадства і чалавека. Знакамітай асветніцай на беларускай зямлі за ўсю яе шматвяковую гісторыю была славутая палачанка Еўфрасіння. Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асвеце нашых продкаў.

Асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай мела вялікае значэнне для грамадскага і дзяржаўнага жыцця Полацкага княства. З яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў. Па яе заказе ў 1161 годзе Лазар Богша зрабіў крыж, які сёння з’яўляецца культурнай і духоўнай каштоўнасцю. У канцы жыцця здзейсніла духоўны подзвіг: адправілася ў якасці паломніцы ў Палесціну да Труны Гасподняй. Там і памерла. Мошчы яе былі перавезены з Іерусаліма ў Кіева-Пячорскую лаўру, а затым на радзіму, у Полацк, дзе і захоўваюцца.

З мэтай фарміравання ў вучняў уяўленняў аб асаблівасцях духоўнага развіцця беларускага народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне значэння асветніцкай, міратворчай і рэлігійнай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай у Бакштаўскай сярэдняй школе імя М.М.Чэрнік 20 снежня былі праведзены адзіныя ўрокі з удзелам пратаіерэя Віталія Уцякалкі, настаяцеля храма святога велікамучаніка і лекара Панцеляімана. Вучні пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю асветніцы, апякункі зямлі беларускай, здзейснілі віртуальнае падарожжа да помнікаў у гонар Еўфрасінні Полацкай, убачылі выяву храмаў свету, якія носяць яе імя, пазнаёміліся з творамі, прысвечанымі светламу вобразу Еўфрасінні Полацкай.

Дзейнасць Еўфрасінні Полацкай гаворыць аб яе вялікай любові да роднай зямлі, патрыятызме, міралюбнасці, мудрасці, сіле духу, цярпенні. Светлы вобраз прападобнай Еўфрасінні, апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай, і ў нашы дні з'яўляецца сімвалам духоўнай сілы нацыі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

С. Бычкоўская, настаўніца пачатковых класаў Бакштаўскай СШ імя М.М. Чэрнік.

Читайте ещё:



Оставить комментарий