Язык:

Веды пачынаюцца з "Буквара"

Образование

Першыя перамогі
Жыцця адкрываюць абшар.
Першае слова - мама,
Першая кніга - Буквар!

У жыцці ўсё пачынаецца з малога: з зярнятка - хлеб, з праменьчыка - сонейка, з цаглінкі - дом, а веды - з першай кнігі кожнага чалавека - "Буквара". З гэтай кнігі пачынаецца шлях пазнання роднай мовы і навакольнага свету.
Буквар - ключык да чароўнага свету кніг, свету ведаў. У 2018 годзе споўнілася 400 гадоў з дня выхаду першага Буквара. Менавіта гэтай падзеі ў жыцці беларускага народа і была прысвечана інфармацыйная гадзіна "Чатыры стагоддзі з Букваром", якая 17 верасня прайшла ў 5 класе.
Мерапрыемства праходзіла ў школьнай бібліятэцы, дзе арганізавана тэматычная выстава "Гартаючы старонкі Буквара". Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй з'яўлення першага Буквара, даведаліся, што ў свеце існуюць толькі два арыгіналы першага беларускага "Буквара". Адзін - няпоўны, але добра захаваны - у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене, другі - самы лепшы - у бібліятэцы ў цэнтры Лондана. Першы "Буквар" быў разлічаны не толькі на юнацкую, але і на дарослую аўдыторыю. Па ім сапраўды вучыліся чытаць. Напачатку вучні вывучалі літары славянскага алфавіта, затым складалі іх ў простыя склады і словы. Пасля гэтага яны чыталі словазлучэнні, а потым і цэлыя сказы. Кожны занятак абавязкова пачынаўся з малітвы. Яны складалі істотную частку кнігі - ад трэці да паловы агульнага аб'ёму. Акрамя гэтага, былі ў кніжцы мудрыя выказванні, пералік наказаў для маладых людзей - "не крадзі", "шануй бацьку свайго і маці" - і пералік смяротных грахоў - "празмерны гонар", "абжорства", "зайздрасць", "сквапнасць", "гнеў" і іншыя. Таксама навучэнцы азнаёміліся з экспанатамі выставы "Буквароў", па якіх вучыліся іх бацькі, бабулі і дзядулі, даведаліся, што ў горадзе Орша ўсталяваны памятны знак, які ўяўляе сабой тытульны ліст першага беларускага "Буквара", выкананы ў мармуры і прымацаваны на камені. Скончылася інфармацыйная гадзіна экспрэс -віншаваннем Буквара з юбілейным годам нараджэння.


Азірнуўшыся назад, на гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускага Буквара, хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі, што іх продкі спрадвеку імкнуліся да ведаў, спасціжэння розных навук. Францыск Скарына, Лаўрэнцій і Стэфан Зізаніі, Якуб Колас - гэтыя і іншыя знакамітыя людзі нашага роднага краю ўнеслі свой уклад у развіццё нацыянальнай культуры, роднай мовы, каб кожны беларус мог ісці наперад нароўні з усім цывілізаваным светам.
Усяго праз некалькі гадоў будучыню нашай краіны будуць вызначаць сённяшнія пяцікласнікі. Таму хочацца пажадаць ім быць вартымі памяці вялікіх продкаў, імкнуцца да ведаў і мяняць свет толькі да лепшага.
В. Балановіч, класны кіраўнік 5 класса Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.