Язык:

Дзень маці - самае цёплае і сардэчнае свята

Образование

У свеце існуе цудоўнае свята, прысвечанае жанчынам, захавальніцам дамашняга ачага - нашым мамам. Гэта свята - Дзень маці. Ён чымсьці падобны да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка, з той толькі розніцай, што віншуюць не проста жанчыну, а жанчыну-маці. 14 кастрычніка мамы нашай краіны атрымліваюць самыя цёплыя віншаванні ад блізкіх і дарагіх ім людзей. У свеце няма больш прыгожага і пяшчотнага слова, чым "мама". На якой бы мове людзі ні вымаўлялі гэтае слова, яно заўсёды

Немагчыма паспрачацца з тым, што гэтае свята - свята вечнасці. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама - самы галоўны чалавек у жыцці. Становячыся маці, жанчына адкрывае ў сабе лепшыя якасці: дабрыню, любоў, клопат, цярпенне і самаахвяраванне. Свята Дзень маці паступова ўвайшло ў наш дом. І гэта выдатна: колькі б добрых слоў мы ні казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.
Вельмі прыгожа і незабыўна прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню, у нашай школе. На працягу тыдня з 8 па 12 кастрычніка дзеці, хвалюючыся, рыхтаваліся да свята: аформілі выставу малюнкаў "Мама. Мамачка. Матуля", падрыхтавалі падарункі для мам сваімі рукамі, а таксама вывучылі вершы і песні для мам, прынялі ўдзел у конкурсе фотакалажаў "Раскажы пра сваю маму", стараліся атрымаць добрыя адзнакі.
І вось наступіў доўгачаканы дзень - День маці. Дзеці ўпрыгожылі актавую залу кветкамі, і прыгожыя, прыбраныя сталі сустракаць самых дарагіх гасцей - сваіх мам. "Пад маміным крылом" - так называлася канцэртная праграма, якая ўключала творы пра маму. Песні пра маму, пра матчыну любоў і вернасць спявалі сваім мамам дзеці, чыталі кранальныя вершы, праводзілі бяспройгрышную латарэю, паказвалі міні - сцэнкі. Яны, нібы разумеючы ўсе маміны цяжкасці, як бы дзякавалі ім, кажучы: "Люблю сваю маму, скажу я ўсім прама, проста за тое, што яна мая мама!". Мамы таксама прымалі ўдзел у свяце: спявалі, танцавалі, прымалі падарункі і віншаванні і адчувалі сябе самымі прыгожымі, самымі таленавітымі, самымі незвычайнымі, самымі любімымі! Не раз на вочы гледачоў наварочваліся слёзы радасці, замілавання, шчасця, столькі кранальных, ласкавых, добрых слоў гучала са сцэны. Сотні ўсмешак, мора радасці, акіян любові адрасавалі мамам юныя артысты. З залы кожная мама выходзіла з усмешкай. І гэта самыя выдатныя эмоцыі, якія толькі можна атрымаць ад свята! Пасля канцэртнай праграмы педагог-псіхолаг Іўеўскага ТЦСАН правяла з мамамі трэнінг "Што значыць мацярынская мудрасць?". Працяг традыцый, выхаванне беражлівых адносін да маці, замацаванне сямейных асноў - асноўныя мэты такіх мерапрыемстваў.
Спыніцеся ў кругавароце спраў і ўспомніце пра самага дарагога чалавека ў жыцці, патэлефануйце, калі вы далёка, і раскажыце, як вы яе любіце і цэніце ...

Т. Пятраш,
намеснік
дырэктара
па выхаваўчай
рабоце Бобравіцкага дзіцячага сада -
сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.