ivyenews.by

Кнігі – крыніцы мудрасці. Інтэрактыўная выстава

Образование

Амаль дванаццаць стагоддзяў аддзяляюць нас ад таго часу, калі жылі, тварылі вялікія асветнікі Кірыл і Мяфодзій. Яны не толькі перавялі з на славянскую мову галоўныя хрысціянскія кнігі, але і выхавалі цэлую плеяду вучняў, ад якіх разраслося дрэва нашай вялікай культуры.

І менавіта бібліятэкі з'яўляюцца скарбніцай мудрасці, захоўваючы бясцэнныя скарбы літаратуры, таму з 1 верасня ў бібліятэцы Іўеўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ліцэя працуе інтэрактыўная выстава, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.

Кніжная выстава прапануе чытачам акунуцца ў свет нашых продкаў. Яна аб'ядноўвае і пісьменнасць, і гісторыю. Тут прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а таксама нашых землякоў - іўеўчан - А., Смалянічэнка, Л. Трафімчыка і зборнік паэтаў Іўеўшчыны.

П. ПАДБЯРЭЗНАЯ.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий