Язык:

"Мову родную беражы...". У Бакштоўскім дз/с-СШ прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Образование

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Віктар Швед

З мэтай падтрымкі і захавання моў, што апынуліся на мяжы знікнення (а паводле звестак ЮНЕСКА, каля трох тысяч моў сёння знаходзяцца пад пагрозай знікнення), з 2020 года 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Знікне мова — памрэ народ, яе культурны і духоўны носьбіт.

Яшчэ ў далёкім 1964 годзе знакаміты беларускі паэт Пімен Пінчанка, хвалюючыся аб лёсе роднай мовы,  пісаў:

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая

Як раса, як сляза, як зара.

Штогод  і ў нашай школе адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры. На працягу тыдня адбылося шмат мерапрыемстваў, якія пашырылі веды кожнага аб роднай мове, гісторыі і культуры беларускага народа. 

Аўкцыён "Залацінкі роднай мовы", праведзены 15 лютага, дапамог школьнікам узнавіць у памяці беларускія прыказкі і прымаўкі  і патлумачыць значэнне гэтых жамчужын народнага розуму, народнай славеснасці, а конкурс “Намалюй фразеалагізм” – узгадаць фразеалагізмы. Вучні яшчэ раз упэўніліся, што наша мова ззяе самацветамі, лаканічнымі іскрынкамі ўсіх колераў і адценняў — прыказкамі і прымаўкамі,фразеалагізмамі, бо яны змяшчаюць у сабе глыбокі сэнс, дапамагаюць чалавеку з найбольшай выразнасцю выказваць свае думкі, перакананні, надаюць маўленню маляўнічасць і вобразнасць.

У час правядзення акцыі “Гавары са мной па-беларуску” ўсім прапаноўвалася папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую па розных тэмах:  “Птушкі па-беларуску”, “Адзенне па-беларуску”, “Посуд па-беларуску”. За кожнае выкананае заданне ўдзельнікі акцыі атрымлівалі салодкія пачастункі.

Правядзенне КВіЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова!”, гульні-віктарыны «Размаўляем і спяваем па-беларуску» садзейнічала выхаванню ў школьнікаў імкнення да пошуку трапнага адказу, кемлівасці, знаходлівасці, артыстызму, любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця свайго народа. У час мерапрыемстваў гучалі беларускія песні: «Спадчына” (сл. Янкі Купалы), “Жураўлі на Палессе ляцяць» (сл. А.Ставера) і «Дзе мой край?» (сл. У. Караткевіча).

Славіцца наша беларуская зямля людзьмі. Менавіта яны складаюць багацце краіны, яе залаты фонд, праслаўляюць Беларусь. Пачэснае месца сярод гэтай кагорты займаюць Кандрат Крапіва, Іван Мележ і Іван Шамякін, юбілейныя даты якіх мы адзначаем сёлета (125-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы і 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна. ). Конкурс чытальнікаў твораў “Сэрцам роднага слова краніся” гэтых майстроў слова дапамог паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы і творчы шлях народных пісьменнікаў, фарміраваць мастацка-эстэтычны густ і захапленне нашай культурай.

Не аказаліся ўбаку і малодшыя навучэнцы. У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 3 класе прайшла гульня “Аматары роднай мовы”, у ходзе якой дзецям былі прапанаваны конкурсы “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народнага побыту” (дзеці наведалі школьны музей, правільна назвалі прадметы народнага побыту і растлумачылі, для чаго яны ўжываюцца), “Загадкі з вясёлай хаткі”. У час гульні гучалі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову. З задавальненнем трэцякласнікі праглядзелі мультыплікацыйны фільм “Прыгоды Несцеркі” на беларускай мове. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў.

У дашкольнай групе быў праведзены пазнавальны занятак “У гасцях у беларускай казкі” па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”. Падчас занятку дзеці падарожнічалі па старонках беларускіх казак, што дало магчымасць успомніць выхаванцам знаёмыя беларускія казкі і пазнаёміцца з новымі.

Мова – частка духоўнай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

А. Каваленка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.