Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
Некаторыя людзі ўспамінаюць пра беларускую мову і беларускамоўныя кнігі, на жаль, толькі напярэдадні Дня роднай мовы. Але ў нашай бібліятэцы такая літаратура карыстаецца попытам і не губляе свой прэстыж на працягу ўсяго года.
Вось і зараз чытачы бібліятэкі ДСПЛ з задавальненнем прынялі ўдзел у чэленджы «МОВА».