Язык:

Улюбёны ў родную мову. У Лелюкінскім дз/с-СШ прайшла сустрэча з беларускім пісьменнікам Міхасём Зізюком

Образование

Цікавым і запамінальным выдаўся сённяшні дзень не толькі для навучэнцаў школы, але і для настаўнікаў і супрацоўнікаў.

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Міхасём Зізюком. Гэта шматбакова развіты таленавіты чалавек, які захапляецца падарожжам, музыкай і аддана ўлюбёны ў сваю родную мову. Сустрэча ўмоўна падзялілася на два блокі. Першы блок сімвалічна прайшоў ў чытальнай зале бібліятэкі для навучэнцаў пачатковых класаў, дзе пісьменнік расказаў пра сваю творчасць, прадэманстраваў кнігі, якія напісаў для малодшых школьнікаў, праспяваў песні пад гітару асабістага напісання, а таксама правёў конкурс на прачытанне вершаў на беларускай мове.

Усім удзельнікам былі ўручаны падарункі - кнігі беларускіх аўтараў і паштоўкі з выявамі знакамітых мясцін Іўеўшчыны. Працягнулася сустрэча ў актавай зале для навучэнцаў 7-11 класаў. Тут была арганізавана выстава кніг пісьменніка. Аўтар расказаў дзецям аб тым, як ён прыйшоў да напісання твораў, прадэкламаваў некалькі баек свайго напісання. Расказаў пра сваё асабістае жыццё. Дзеці даведаліся, што яго маці родам з вёскі Латэўка, якая знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад аг.Лелюкі.

 

На працягу свайго жыцця Міхась Зізюк не забывае гэта месца і час ад часу наведвае родныя мясціны. У яго шмат родных і знаёмых, якія пражываюць і ў Латэўцы, і ў Мікалаеве і ў Лелюках. Дарэчы, са сваёй жонкай пісьменнік пазнаёміўся менавіта на радзіме маці. Міхась Міхайлавіч піша песні, і ў яго арсенале ёсць не адзін дзясятак песен на беларускай мове, некаторыя з іх ён праспяваў для ўсіх прысутных. Трэба адзначыць, што пісьменнік з'яўляецца і перакладчыкам песен з рускай мовы на беларускую. У яго выкананні навучэнцы і супрацоўнікі школы змаглі пачуць песні "Надзея", "Снег кружыцца, лятае, лятае...", "Як хораша, што сёння, сабраліся мы тут", якія таксама былі перакладзены з рускай мовы. Сустрэча атрымалася цікавай, пазнавальнай, адкрытай. На памяць аб сустрэчы Міхась Міхайлавіч падарыў школе сваю кнігу з подпісам і пажаданнямі, а таксама дыск з асабістымі песнямі.

А.Рэвінская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Лелюкінскі дз/с – СШ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.