ivyenews.by

“З любоўю да роднага слова". У Суботніцкай СШ прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Образование

З 15 па 20 лютага ў Суботніцкай СШ прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

Распачаўся тыдзень з традыцыйнай лінейкі, на якой быў абвешчаны план. Вучні  наведалі выставу кніг “Ёсць такія імёны, ёсць такія даты”, прысвечаную творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.

Праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры школьнікі змаглі падчас экспрэс-апытання “Бягучая адзнака”,  інтэлектуальнай гульні “Вучымся гаварыць на роднай мове”, конкурсу “Буслік – 2021”.

Старшакласнікі, члены БРСМ, прынялі ўдзел у напісанні адзінага дыктанта “Ганарымся Бацькаўшчынай”, а шасцікласнікі – у чэленджы “Мова”, прачытаўшы верш Петруся Броўкі “Хлеб чорны”.

Вялікая ўвага надавалася не толькі пазнанню роднай мовы і літаратары , але і культуры Беларусі, яе маляўнічым краявідам.  Для вучняў быў арганізаваны прагляд  беларускіх мультфільмаў, батлейкі, відэафільма “20 фактаў пра Беларусь”.

 Багаты тыдзень быў на конкурсы, якія раскрываюць і развіваюць творчыя задаткі  школьнікаў. Гэта конкурс буктрэйлераў “Чытаем  беларускіх класікаў”, конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, конкурс чытальнікаў “Гучы, роднае слова”,  конкурс фотаздымкаў, ілюстрацый, малюнкаў “Край мой родны”.

Прызнацца ў любові свайму роднаму краю, сваёй Радзіме вучні змаглі праз акцыю пажаданняў Беларусі “Далучы сваю далонь”.

У рамках акцыі “Гавары са мной па-беларуску” праведзена апытанне “Дзве цукеркі або далучыся да народнай мудрасці”,  якое выявіла веданне школьнікамі прыказак  і прымавак.

Актыўны ўдзел вучняў ва ўсіх мерапрыемствах тыдня стаў самай лепшай падзякай арганізатарам. Вынікі падведзены, узнагароды знайшлі сваіх пераможцаў.

Т. Нарон, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Читайте ещё:



Оставить комментарий