Язык:

Навучэнцы Бобравіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы добра валодаюць роднай мовай, разумеюць і адчуваюць яе

Образование

Няма нічога лепшага за мову, якая завецца роднай. Яна чаруе, вабіць сваёй прыгажосцю, мілагучнасцю і непаўторнасцю. Навучэнцы  Бобравіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы добра валодаюць роднай мовай, разумеюць і адчуваюць яе. І яны даказалі гэта падчас правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры, які прайшоў ва ўстанове з 15 па 20 лютага. Напярэдадні была праведзена грунтоўная падрыхтоўка: адабраны матэрыял, падрыхтаваны сцэнарыі і раздатачны матэрыял,  відэазапісы.

15 лютага адбылося адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. Навучэнцы ўстановы адукацыі пазнаёміліся з планам работы, былі запрошаны да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах. У школьнай бібліятэцы ў рамках супрацоўніцтва была арганізавана выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў. У гэты ж дзень навучэнцы 5,7 класаў  прадэманстравалі свае веды  ў турніры знаўцаў “У роднай мовы роднае карэнне”, які складаўся з розных конкурсаў: “Загадкі”, “Рассыпаныя прыказкі”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Лінгвістычныя задачы”, “Моўныя прапорцыі”, “Шыфравальшчык”, “Перакладчык”.  Мерапрыемства спрыяла развіццю   інтэлектуальнага  і творчага патэнцыялу, павышэнню  ўзроўню культуры маўлення,  садзейнічала выхаванню  паважлівых адносін да нацыянальнай духоўнай спадчыны.

На наступны дзень  навучэнцы школы і настаўнікі прынялі ўдзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Арганізатарамі выступілі адзінаццацікласнікі. Усе жадаючыя змаглі праверыць, як добра яны валодаюць роднай мовай. На рознакаляровых папяровых кветках былі запісаны словы на рускай мове, неабходна было зрабіць пераклад на беларускую мову. На адваротным баку кветкі змяшчалася “шпаргалка” для тых, каму складана было справіцца з заданнем. Акцыя не толькі ўзбагаціла лексічны запас удзельнікаў, але і ўзняла настрой.

На базе музея “Мова, культура і быт беларусаў” для навучэнцаў 4 класа быў праведзены вусны часопіс “З рога ўсяго многа”. Гэта мерапрыемства мела на мэце актывізацыю нацыянальнай самасвядомасці кожнага ўдзельніка. І гэта ўдалося зрабіць. Кожны ўдзельнік адчуў сябе маленькім беларусам.

А яшчэ ў гэты дзень навучэнцы змаглі рэалізаваць свой творчы патэнцыял, далучыўшыся да чэленджа “Мова”. Удзельнікі запісалі і  размясцілі ў сацыяльных сетках ролік з відэадэкламацыяй урыўка з рамана “Родныя дзеці” народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

Астатнія дні тыдня былі не менш насычанымі і цікавымі.  Напрыклад, кожны мог праявіць свае творчыя здольнасці ў конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Мастацкае слова ў фарбах”.   Дзецям было прапанавана  намаляваць любімых герояў, сюжэты з твораў, якія найбольш запомніліся. Самі школьнікі атрымалі задавальненне, а дарослыя ацанілі якасць выканання. Дакрануцца да паэтычных вытокаў роднай мовы і выявіць таленавітых навучэнцаў дапамог конкурс чытальнікаў “Гучы, роднае слова!”

Лінгвістычны конкурс “Кожны мудрэц на свой абразец” садзейнічаў развіццю арфаграфічнай пільнасці ў навучэнцаў, папулярызацыі ведаў па лексіцы беларускай мовы, выхаванню цікавасці да прадмета, культуры маўленчых зносін. Каманды “Слова” і “Сказ” праявілі сваю кемлівасць і эрудзіраванасць.

Каб правесці ўсе мерапрыемствы, не хапіла тыдня. 23 лютага прайшоў конкурс буктрэйлераў па творчасці пісьменнікаў-юбіляраў. Пераможцамі сталі Лісоўская Аліна (6 клас) і Жылінская Аляксандра (7 клас), якімі былі створаны буктрэйлеры па творчасці К.Крапівы.

Самыя актыўныя ўдзельнікі тыдня беларускай мовы і літаратуры былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.

Н.Станкевіч, С.Белаблоцкая, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Бобравіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.