Язык:

Галоўны дакумент ва ўрачыстай абстаноўцы. Лелюкінскія школьнікі атрымалі пашпарты з рук старшыні мясцовага сельвыканкама

Образование

Кожны год 15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя –гэта Асноўны Закон, у якім прапісаны асновы дзяржаўнага ладу, прынцыпы выбарчай сістэмы, кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады, правы і абавязкі грамадзян. Усе законы, указы і пастановы, што прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, павінны строга адпавядаць Канстытуцыі. Дзякуючы Канстытуцыі кожны чалавек нашай краіны мае права на годнае жыццё і  асабістае развіццё. Усё гэта робіць Дзень Канстытуцыі ўсеагульным святам, якое непасрэдна датычыцца ўсіх і кожнага. 

Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена крочыць асабістым шляхам развіцця. Сёння ў нас ёсць галоўнае - мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Ёсць гісторыя, якой мы ганарымся, багатая культурная, духоўная  спадчына, традыцыі.

Адна з задач юных грамадзян нашай краіны - берагчы і абараняць багацці  Радзімы, імкнуцца да іх прымнажэнню, ведаць і вывучаць гісторыю Беларусі, выдатныя традыцыі яе працавітага народа. Пакланяцца памяці і спадчыне праслаўленых беларусаў, вучыцца на яркіх біяграфіях нашых сучаснікаў. Ганарыцца дасягненнямі краіны і ўносіць свой уклад у яе далейшае развіццё і росквіт.

Найвышэйшай каштоўнасцю нашага грамадства і дзяржавы з'яўляецца чалавек, яго правы, свабода і гарантыі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму грамадзяніну правы і свабоду, неабходныя для годнага жыцця і гарманічнага развіцця асобы.

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў уяўленняў аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пачуцця патрыятызму, грамадзянскай свядомасці і гонару за сваю краіну, стала добрай традыцыяй правядзенне ў Рэспубліцы Беларусь і Лелюкінскім дзіцячым садзе –сярэдняй школе моладзевай патрыятычнай акцыі «Мы –грамадзяне  Беларусі!» з уручэннем юнакам і дзяўчатам пашпартоў Рэспублікі Беларусь. У пачатку мерапрыемства прагучалі вершы пра нашу Радзіму, пасля чаго вядучыя  коратка нагадалі навучэнцам пра тое, што такое Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, калі яна была прынятая, што выражае. Далей навучэнцы вялі гутарку пра  дзяржаўныя сімвалы:  гімн, сцяг і герб. Увазе прысутнічаючых на свяце была прадстаўлена відэапрэзентацыя, якая адлюстроўвала прыгажосць нашай Радзімы, напаўторную прыгажосць рэк, азёр, гарадоў і вёсак. Навучэнцам была прапанаваная тэматычная паліца “Канстытуцыя - Асноўны Закон дзяржавы”, малодшыя школьнікі  намалявалі малюнкі, арганізавана выстава малюнкаў “ Я –грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

У гэты дзень, свой першы і самы важны дакумент атрымалі навучэнцы 8-9 класаў.

У мерапрыемстве, якое праходзіла ў Лелюкінскім дзіцячым садзе –сярэдняй школы, прыняў удзел старшыня Лелюкінскага сельвыканкама Станіслаў Станіслававіч Алешчык, які з’яўляецца сапраўдным сябрам і з задавальненнем наведвае мерапрыемствы, якія ладзяцца ва ўстанове адукацыі.

У завяршэнні  мерапрыемства навучэнцам, якія ў гэтым годзе атрымалі пашпарты, дырэктар установы адукацыі Галіна Іосіфаўна Алешчык , уручыла падарункі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  -  кнігі «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Наталля Сушчынская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Лелюкінскага дз/с-СШ. 

        

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.