ivyenews.by

Радзіма вачыма юных мастакоў. Вынікі мастацкага праекта да Дня Канстытуцыі

Образование

Навучэнцам устаноў адукацыі раёна было прапанавана прыняць удзел у мастацкім праекце, прысвечаным Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які абвясціў сектар ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

Хлопчыкам і дзяўчынкам была прадстаўлена магчымасць паказаць сваё бачанне   жывапісных пейзажаў нашай Радзімы, усяго таго, што так дорага і люба сэрца, а таксама –   прафесій, якія выбралі іх бацькі.

 Ініцыятыва юных мастакоў не заставіла доўга чакаць. Свае творчыя работы даслалі навучэнцы Ліпнішкаўскага дз/с-СШ, Іўеўскага я/с-ПШ, Бобравіцкага дз/с-СШ, Лелюкінскага дз/с-СШ, за што арганізатары вельмі ўдзячны і спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва.

Читайте ещё:



Оставить комментарий