ivyenews.by

Верны і нязменны наш спадарожнік. У рамках Дня праваслаўнай кнігі ў бібліятэцы Бакштоўскага д/с-СШ прайшло мерапрыемства “Жывое слова мудрасці...”

Образование

Наш час – час вялікіх дасягненняў навукі, тэхнікі, “час выдатных” адкрыццяў. Але з усіх цудаў, створаных чалавекам, найбольш складаным і вялікім з’яўляецца кніга. У кнізе заключаны велізарны духоўны свет чалавецтва. Кніга – самы магутны і самы ўніверсальны сродак зносін людзей, народаў, пакаленняў. Яе называюць адзінай машынай часу, з дапамогай якой можна здзяйсняць падарожжы ў невядомыя краіны, у мінулае, у будучыню і сучаснасць… Кніга – верны і нязменны наш спадарожнік. Яна застаецца галоўнай крыніцай, з якой мы чэрпаем веды. Але сярод мноства кніг як выбраць тую, якая пакіне след у душы, запомніцца на ўсё жыццё, пакажа верны шлях, узбагаціць твой унутраны свет?

Многія людзі звяртаюцца зараз да праваслаўнай літаратуры. Праваслаўная кніга захоўвае і распаўсюджвае веды, якія набліжаюць чалавека да Бога. Яна адкрывае яму шлях да Тварца праз чытанне, набожнае разважанне. Гэта выдатныя творы, у якіх няма зла, гвалту, жорсткасці…

У рамках Дня праваслаўнай кнігі ў школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Жывое слова мудрасці...”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй гэтага свята, з біяграфіяй першадрукара Івана Фёдарава, з некаторымі праваслаўнымі кнігамі і іх зместам. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель храма святога вялікамучаніка і лекара Панцелеімана пратаіерэй Віталій Уцякалка. Ён пазнаёміў дзяцей з царкоўнымі кнігамі ХІХ ст., растлумачыў, што праваслаўныя кнігі – гэта тыя кнігі, якія настройваюць чалавека на выратаванне душы і паказваюць шляхі духоўнага ўдасканалення, якія вучаць міласэрнасці, спагадзе, любові да Бога і блізкіх.

У бібліятэцы навучэнцы пазнаёміліся з выставай кніг “Шлях да чысціні душы”, з паняццем “хрысціянская малітва”, яе назначэннем і сіле малітвеннага слова ў русскай лірыцы ХІХ ст.

Кніга – вялікі дар чалавеку ад Бога. Яна служыць не толькі для перадачы гістарычнай інфармацыі, але з’ўляецца дзвярыма ў будучыню: ад таго, якімі будуць кнігі, залежыць і тое, якімі будуць ідэалы ў моладзі, а значыць – залежыць наша будучыня.

Т. Рагачук, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Читайте ещё:



Оставить комментарий