Язык:

Закранаючы ноткі душы. Тыдзень мастацтва пад назвай “У свеце цікавага” прайшоў у Геранёнскай СШ

Образование

Мастацтва, як і ўсё таямнічае, не пакідае абыякавым любога чалавека.

Закранаючы ноткі душы, яно прымушае раскрывацца чалавеку з лепшага боку, мяняе настрой, супакойвае  або хвалюе,радуе або засмучае. Адным  словам, упрыгожвае нашае жыццё, робіць яго ярчэй. Таму, важна як мага раней і як мага больш далучаць юнае пакаленне да розных відаў мастацтва і не толькі на ўроках.

Адной з эфектыўных формаў пазакласнай работы, якая павышае цікавасць школьнікаў да вывучаемых прадметаў, з’яўляецца прадметны тыдзень. Тыдзень мастацтва  пад назвай “У свеце цікавага”,  прайшоў у Геранёнскай сярэдняй школе, быў накіраваны на павышэнне цікавасці да мастацтва,  садзейнічаў развіццю творчых здольнасцей, а таксама  выхаванню маральна-эстэтычных адносін да свету мастацтва. План тыдня ўключаў у сабе  разнастайныя  мерапрыемствы.

У пешы дзень тыдня вучні дзявятага класа  размясцілі стэнд у файе школы, на якім размяшчаўся план тыдня і цікавыя конкурсныя заданні.

У другі дзень вучні шостага класа прынялі ўдзел  ў пазнавальнай віктарыне  “Падарожжа ў свет прыгожага”, якая ўзбудзіла яшчэ большую цікавасць вучняў да вывучаемага прадмета.

Трэці дзень тыдня прапанаваў вучням 1-11класаў слуханне класічнай і сучаснай музыкі. Перапынкі паміж урокамі былі напоўнены творамі прыгожых музычных  кампазіцый. У гэты ж дзень  вучні сёмага класа стварылі цікавыя буклеты “Майстры жывапісу” і прапанавалі іх  дзецям і настаўнікам школы.

З вялікай цікавасцю вучні  7-8 класаў прынялі удзел у чацвёрты дзень тыдня ў музычнай віктарыне “Уздзеянне музыкі на жыццё чалавека”, дзе вучні ўгадывалі розныя мелодыі песень.  Удзел у віктарыне стварыў вельмі пазітыўны настрой вучням.

У пяты дзень тыдня  вучні пятага  класа адправіліся ў вітуальнае падарожжа  ў Трэццякоўскую галерэю, дзе экспанаты  не пакінулі ніводнага вучня без  уражанняў.

Завяршыўся тыдзень брэйн-рынгам “Знатакі мастацтва”. Самыя актыўныя удзельнікі конкурсаў  і віктарынаў былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі.

Тыдзень мастацтва  надаў  ўсім удзелькам  натхнення, станоўчых эмоцый і творчага парыву.

Т. Гілінская,настаўнік мастацтва Геранёнскай СШ.

                                                  

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.