Язык:

“Сузор’е” збірае сяброў! Чым дзетвара Бобравіцкага д/с-СШ займалася на веснавых канікулах

Образование

Канікулы – гэта час адпачынку, яркіх пачуццяў і прыемных уражанняў. 

Дзетвара Бобравіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы  чакала іх з вялікім нецярпеннем, бо для іх пад час веснавых канікул гасцінна расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер “Сузор’е”. Ён сабраў ў дружную сямейку 17 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адправіліся ў касмічнае падарожжа па планетах.  Юныя касманаўты (выхаванцы лагера) адкрывалі кожны дзень новыя, невядомыя  планеты: Дружба, Бяспека, Здароўе, Патрыятызм, Мода, Поспех. Кожная планета мела сваю тэматыку і рыхтавала для падарожнікаў новыя сустрэчы, выпрабаванні, падзеі, прыгоды,  адкрыцці.

Пры падвядзенні вынікаў дня, вызначалася ступень актыўнасці кожнага ўдзельніка незвычайнага падарожжа. Калі на працягу дня выхаванец прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прайшоў усе выпрабаванні, то ён меў права на атрыманне “зорачак”. Па выніках змены вызначыліся самыя актыўныя, творчыя, дысцыплінаваныя выхаванцы, якія зарабілі найбольшую колькасць “зорачак” і былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі.

Безумоўна, здзяйсняць далёкія палёты могуць толькі здаровыя выхаванцы. Аздаравіцца і стаць больш моцнымі дзецям дапамаглі штодзённая ранішняя гімнастыка, спартыўныя марапрыемствы на свежым паветры, збалансаванае харчаванне і добры настрой.

Арганізаваць  вольны час дзяцей займальным і пазнавальным дапамагалі выхавальнікі. Яны прыклалі максімум намаганняў, каб кожнаму выхаванцу было цікава, весела, карысна. Былі праведзены мерапрыемствы рознай тэматычнай накіраванасці. На планеце Бяспекі прайшла сустрэча з супрацоўнікам РАНС Хлістоўскім М. М. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з прафесіяй пажарнага, паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні па навучанні дзеянням у надзвычайных сітуацыях. Падарожжа на планету Здароўя дапамагло дзецям  успомніць правілы здаровага ладу жыцця, стаць ўдзельнікамі творчай майстэрні “Вітамінкі ў кошыку”. Тут адбылася сустрэча з медыцынскім работнікам Шарлан Г. І., якая расказала дзецям аб тым, што здароўе – гэта самае важнае ў жыцці чалавека і дала парады, як захаваць і ўмацаваць сваё здароўе. На планеце Патрыятызму выхаванцы лагера наведалі школьны вугалок баявой славы, дзе даведаліся пра герояў-землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Затым адбыўся прагляд відэароліка “Мы разам, мы адзіны!” і ўдзел ў віктарыне “Знаўцы роднага краю”. Вельмі цікава прайшло падарожжа на планету Моды. Тут дзеці раскрылі свае творчыя здольнасці, удзельнічалі ў конкурсе на лепшую прычоску “Фантазія вясны”, прэзентавалі мадэлі адзення “Модна і прыгожа”.

На працягу ўсёй змены выхаванцы лагера былі ўцягнуты ў калейдаскоп розных падзей і спраў. Кожны наступны дзень быў не падобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі. На працягу 6 дзён “Сузор’е” зіхацела ўсімі сваімі гранямі: хтосьці змог адкрыць у сябе новыя творчыя здольнасці, спаборнічаць інтэлектуальна, праявіць спартыўныя якасці, а хтосьці змог адчуць сяброўскую падтрымку і навучыўся не перажываць пры няўдачах.

Развітвацца заўсёды сумна. Але летнія канікулы зусім блізка. А значыць, новыя падарожжы і сустрэчы ўжо чакаюць.

Л. Тулько,  дырэктар аздараўленчага лагера.

                                  

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.