ivyenews.by

Сям'я - апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог. Навучэнцы Геранёнскай СШ прынялі ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце "ШАГ"

Образование

25 мая ў дзяржаўнай установе адукацыі "Геранёнская сярэдняя школа" падчас інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" навучэнцы VIII-XI класаў прынялі ўдзел у абмеркаванні тэмы: "Сям'я - апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог». Асноўная мэта мерапрыемства: узмацненне выхаваўчай функцыі адукацыйнага працэсу і выхаваўчага патэнцыялу сям'і ў рамках Года народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь, прыцягненне ўвагі навучэнцаў да тэмы сям'і і сямейных каштоўнасцей, фарміраванне каштоўнаснага стаўлення да інстытута сям'і.

У ШАГу 1 "Мы даведваемся" Гілінская Т. Г. пазнаеміла вучняў і гасцей са зместам інфармацыйных блокаў:

  1. Дабрабыт сям'і - залог развіцця і прагрэсу краіны.
  2. Сям'я як калыска агульначалавечых каштоўнасцей.

Вучні 9 класа расказалі пра тое, што дзяржаўная палітыка выступае адным з ключавых накірункаў сацыяльнай палітыкі Беларусі. Адзначылі, што асаблівая ўвага надаецца мнагадзетным сем'ям.      


Жылевіч Алёна Ігараўна - мама 4 дзяцей, распавяла пра тое, як нараджалася яе сям'я і якое гэта шчасце – Мацярынства. Алёна Ігараўна адзначыла, што комплексы мер, якія праводзяцца ў краіне, спрыяюць таму, каб жанчыны змаглі ўвасобіць сваё прызначэнне - выгадаваць і выхаваць шчаслівых дзяцей. Яна пераканана, што ў краіне створана надзейная сістэма абароны сем'яў з дзецьмі, якая ўключае асноўныя гарантыі і правы. На ўласным прыкладзе сям'я Жылевіч пераканалася, што ў Беларусі падтрымка сям'і з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Асаблівая ўвага і акцэнт надаецца мнагадзетным сем'ям, у ліку якіх і іх сям'я. Алёна Ігараўна расказала пра дапамогу, якую яе сям'я атрымлівае ад дзяржавы: бясплатнае харчаванне дзіцяці да 2-х гадоў, сямейны капітал, ільготнае крэдытаванне на будаўніцтва жылля.        

Падчас рэалізацыі ШАГа 2 старшакласнікі адзначылі, што, ушаноўваючы маральныя асновы сям'і, мы ўмацоўваем дзяржаву і эканоміку, што ў краіне зроблена многа для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі. Вучні з цікавасцю слухалі інфармацыю па тэме другога блока "Сям'я як калыска агульначалавечых каштоўнасцей". Падчас абмеркавання вучні і іх бацькі падзяліліся сакрэтамі сваіх сямейных традыцый. Хауста Аляксандр расказаў пра традыцыю вячэраць усёй сям'ёй, Юлія Барадзіна - пра традыцыю праводзіць выхадныя на свежым паветры з палаткамі, Лавыш Мілана - аб калядных традыцыях у сваёй сям'і.     

Чарнюкевіч Галіна Іванаўна адзначыла, што самае галоўнае - рабіць усё разам: і працаваць, і адпачываць. Тады нашы дзеці перанясуць гэтыя добрыя традыцыі ў свае сем'і.                                    

Усе прысутныя мамы з упэўненасцю адказалі, што галоўнай сямейнай каштоўнасцю павінна выступаць любоў. Навучэнцы сумесна з бацькамі вывелі формулу сямейнага шчасця, якая складаецца з наступных складаемых: каханне + ўзаемапавага + цярпенне + падтрымка + разуменне + клопат.                                                       

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 "Мы дзейнічаем" былі падведзены вынікі. Вырашылі, што прапанавая тэма вельмі актуальна для сучаснага грамадства і для маладога пакалення нашай краіны.                

Таццяна Чаславаўна Здончык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, адзначыла, што сям'я – гэта дом, гэта месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы і шчыра падзеляць радасць. Вельмі важна, каб сям'я была згуртаванай і поўнай. Сямейныя каштоўнасці - гэта тое, што нельга купіць ні за якія грошы ці атрымаць па спадчыне. Сямейныя каштоўнасці можна і трэба здабыць і пранесці праз усё жыццё ўсім разам. Гэта пачуцці, дзякуючы якім сям'я становіцца моцнай. Гэта ўсё тое, што людзі перажываюць разам унутры дома: радасць, гора, дабрабыт, праблемы і цяжкасці. Таццяна Чаславаўна пажадала ўсім сем'ям дабрабыту, здароўя і шчасця ў доме.                                                         

Далей навучэнцы сумесна з бацькамі пабудавалі сваю піраміду сямейных каштоўнасцей, сфармулявалі пытанні, якія тычацца сям'і, сямейных каштоўнасцей і традыцый, якія захацелася б абмеркаваць дома з роднымі і блізкімі.                                                  

Сустрэчу Гілінская Т. Г. закончыла павучальнай прытчай, праглядам відэакліпа і сумесным выкананнем песні «Захоўвай, Божа, сям’ю».

 

Т.Здончык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Геранёнскай СШ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий