ivyenews.by

Я хачу падзякаваць табе за мір, падораны нам... На конкурс "IK" "Мы помнім"

Главное

Дарагі салдат!

Я хачу падзякаваць табе за мір, падораны нам. 

Пачынаючы ад сцен Брэсцкай крэпасці ты абараняў нашу краіну ад фашысцкіх захопнікаў. Ты прайшоў і Курскую дугу, і Сталінградскую бітву, і Смаленскую бтву, і бітву пад Масквой. 

Не шкадуючы свайго жыцця, не шкадуючы сіл, ты змагаўся за нашых родных і блізкіх, за нас, за будучыню нашай Радзімы. 

З падручнікаў і фільмаў, па расказах тых, хто ваяваў, я даведалася, што табе даводзілася і галадаць, і не дасыпаць, і мерзнуць у акопах. А колькі было страчана родных, блізкіх! Колькі слёз маці, жонак, дзяцей, якія засталіся ў тыле і таксама, не шкадуючы сіл, кавалі перамогу. З заміраннем сэрца яны слухалі зводкі інфармбюро, атрымлівалі вестачкі з фронту. Перажывалі, але цвёрда верылі ў перамогу савецкага народа ў гэтай страшнай вайне. 

Як  радаваліся, калі нашы войскі пераходзілі ў наступ і вызвалялі горад за горадам, краіну за краінай. Кожны чакаў гэты дзень, чакалі тысяча чатырыста васемнаццаць дзён і начэй. Усюды гучала музыка, людзі спявалі. Многія не маглі стрымаць слёз радасці. 

А потым былі  гады аднаўлення. 

І вось, дзякуючы табе, салдат, працаўнікам тылу, мы жывём пад мірным небам, вучымся, развіваемся, маем зносіны з людзьмі розных нацыянальнасцей, падарожнічаем па розных краінах і гарадах.

Не толькі ў нашай краіне, але і ў краінах Еўропы, устаноўлены помнікі і мемарыялы невядомаму салдату. Гэта даніна павагі і бясконцай падзякі воіну – вызваліцелю. Мы ўсе будзем памятаць твой подзвіг, салдат, і пастараемся, каб ніхто не мог паквапіцца на мірнае жыццё нашай краіны, якая дасталася нам такой дарагой цаной. 

Дзякуй табе, салдат!

Дар’я Катанекша,

вучаніца 11 класа

Лелюкінскага д/с-СШ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий