ivyenews.by

«Я з табой, родная газета!». У г. Іўе прайшоў Дзень падпісчыка “Свята з “Іўеўскім краем”

Главное

Наша свята, якое анансіравалася, адбылося. Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто сёння адклаў ўсе справы ў бок і прыйшоў, каб падпісацца на раёнку і пагутарыць з яе супрацоўнікамі.

Дзень падпісчыка прайшоў у новым фармаце: з песнямі, з бяспройгрышнай латарэяй, з конкурсамі для падпісчыкаў. Мы разам з работнікамі Іўеўскага ўчастка паштовай сувязі, з якімі ў пытаннях падпіскі на  выданне працуем у цесным кантакце, былі салідарны ў тым, што мерапрыемства ўдалося. Таму што колькасць жадаючых атрымоўвацу “Іўеўскі край” і іншыя выданні  прырасла  амаль на 40 чалавек. Мы ўдзячны  культуработнікам з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, якія стваралі нам і нашым чытачам добры настрой.

Самы стары нумар “Іўеўскага краю”, а дакладней газеты “Путь Ильича» (так тады называлася раёнка),  прынесла нам жыхарка аг. Ліпнішкі, ветэран педагагічнай працы Тамара Васільеўна Горбач. Ён выйшаў у 1967 годзе. І да гэтай пары захоўваецца ў сямейным архіве.  За гэта, як і абяцалі,  жанчына атрымала падарунак. Адыходзячы, яна сказала: “Я з табой, родная газета!”. Чуць такое было вельмі прыемна, як і словы ўдзянасці, якія выказвалі нам чытачы за нашу працу. 

Кожны, хто зайшоў на Дзень падпісчыка, не застаўся без падарункаў. Мы рады, што такім чынам маглі аддзячыць нашых чытачоў за вернасць нашай газеце. Мы спадзяёмся, што такія сустрэчы стануць традцыйнымі і будуць садзейнічаць умацаванню зносін. Мы гатовы выслухаць пажданні для далейшай працы. 

Мы яшчэ раз дзякуем усіх, хто верны раёнцы. І спадзяёмся, што так будзе і надалей. І нагадваем, што падпіска на “Іўеўскі край” працягваецца. Выпісаць газету на другое паўгоддзе аб на трэці квартал можна ў паштовых аддзяленнях ці ў паштальёнаў. Заставайцеся з намі!



 
 

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий