ivyenews.by

"Нідзе так лёгка не дыхаецца, як на зямлі, дзе вырас, дзе мой маленькі Радзімы куток" - госці свята падзяліліся ўражаннямі

Главное

Аляксандр РАМАНЮК, дырэктар Іўеўскага я/с-пачатковай школы, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”:

 Тое, што менавіта гэты дзень быў прызнаны Днём Незалежнасці, зусім не выпадкова. 3 ліпеня было вызвалена сэрца нашай краіны - горад Мінск ад фашысцкіх захопнікаў. Ужо тады мы вызначылі сваю будучыню. І будзем і надалей яе будаваць. Глядзіце, нават надвор'е святкуе з намі. Штогод і 3 ліпеня, і 9 мая, якім бы ні было надвор'е напярэдадні, заўжды сонца. Нізкі паклон тым, хто дазволіў яму свяціць на мірным небасхіле.

Мы сёння пачулі пра славутыя старонкі жыцця нашага такога маладога і такога старажытнага горада. Старадаўняе мястэчка мы з вамі разам рабілі горадам. Рабілі вонкавым выглядам, будаўніцтвам жылля, добраўпарадкаваннем. Рабілі поспехамі прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі. Таму што ў Іўі працуюць і жывуць надзвычай адказныя, працаздольныя і разумныя людзі. Толькі розумам можна растлумачыць гэтае добрасуседства між рознымі канфесіямі і нацыянальнасцямі, якое доўжыцца ўжо больш як шэсць стагоддзяў. Я веру, што наш горад знойдзе сілы і сродкі для большага росквіту, для таго, каб заставалася тут жыць моладзь, каб з'явіліся новыя рабочыя месцы. Зрэшты, каб было каму і далей ствараць нашу асабістую гісторыю.

Айдар ШАМСУТДЗІНАЎ, кіраўнік выканаўчага камітэта Азнакаеўскага муніцыпальнага раёна  Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі:

— Огромное спасибо за приглашение побывать у вас на празднике. Мы очень ценим наши побратимские отношения, с уважением и любовью относимся к жителям вашего города и района. Эпидемиологическая обстановка в мире не позволяет приезжать и встречаться так, как раньше мы это делали. Но, надеемся, впереди наши отношения и условия для этого станут полегче.

Несмотря на все перипетии этого времени, ваш древний и одновременно молодой город стал еще лучше. Все так же приветливы и гостеприимны его жители.
От имени всех жителей Азнакаево, администрации муниципалитета поздравляю вас с праздниками - Днем независимости Республики Беларусь и Днем города. Желаю мира и благоденствия всей стране, каждому ее гражданину и вам, ивьевчане!

 

Ядвіга ЮФЕРАВА, намеснік галоўнага рэдактара “Российской газеты» (г. Масква):

— Іўе для мяне - гэта месца духоўнай сілы, якую дае вера, закладеная ў душу маімі бацькамі.

Вось і сёння свята пачалося з малітвы ў храмах горада. Я - каталічка. Таму а дзевятай гадзіне была ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла. Там адбылося і асвяшчэнне іконы Маці Божай Астрабрамскай, устаноўленай на вялікім камяні. Гэтае новае адметнае месца каля касцёла - яшчэ адзін падарунак храму (раней мы падаравалі храму гадзіннік, які на франтоне адлічвае добры час для горада і людзей) ад нас з братам Іосіфам Браніслававічам Байса.
Некалі наша бабуля два дні йшла пешшу ў Вільнюс да Маці Божай Астрабрамскай. Зараз можна маліцца ёй тут. І гэта таксама памяць аб нашай бабулі і нашых бацьках і знак пашаны землякам.
Традыцыі - гэта наш падмурак. Традыцыі сямейныя робяць мацнейшай і дзяржаву. Жадаю іўяўчанам здароўя, фізічных і духоўных сіл, веры ў заўтрашні дзень.

Віктар ШУТАЎ, палкоўнік ваенна-касмічных сіл Расіі, член Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя Цыялкоўскага, член праўлення федэральнай Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”:

— Гэтае свята для мяне - як машына часу, якая дазваляе вярнуцца ў горад дзяцінства і юнацтва, сустрэць сяброў, землякоў, прайсці па вуліцах роднага горада. Вяртацца дамоў - заўжды шчасце. Нідзе так лёгка не дыхаецца, як на зямлі, дзе вырас, дзе мой маленькі Радзімы куток. Тут забываюцца праблемы і клопаты, тут адпачываеш душой.

Вельмі прыемна прысутнічаць на свяце, з задавальненнем адзначаць, як змяніўся горад за апошнія гады, як папрыгажэў, як шмат моладзі і дзяцей на свяце. І людзі адпачываюць, радуюцца. А такія святы маленькіх гарадоў і ёсць прызнанне ў вялікіх пачуццях да ўсёй краіны.
Жадаю Іўю, яго людзям і ўладзе дабрабыту і росквіту, як бы цяжка ні прыходзілася гэтага дасягаць.

Тамара БАРАДАЧ, кіраўнік праекта “Карані”цэнтра “Ізраіль-Беларусь”:

— Іўе - гэта кропка на карце, якая даўно перастала быць проста кропкай. Без Іўя ў мяне няма нічога. І я вельмі рада, што ўрэшце змагла прыехаць (эпідэміялагічнае становішча, як ведаеце, не дазваляла гэтага зрабіць). Свята незалежнасці і свята горада. Мы адзначаем сёння, у першую чаргу, дзень падзякі і памяці тых, хто дазволіў пабароць ворагаў і мець свой дзень незалежнасці, свой мірны дзень. Гэта і дзень болю, і дзень жалобы, як і 9 мая - свята са слязамі на вачах. Жадаю жыхарам Іўя і ўсяе Беларусі міру і росквіту, дабрабыту. Гэты дзень і свята горада Іўе падкрэсліваюць вялікае мінулае і дораць надзею на светлую будучыню. Няхай добрым традыцыям, як гэты дзень, добра жывецца на іўеўскай зямлі.

Меркаванні выслухвалі В. ГУЛІДАВА і С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий