Язык:

Цана мірнага неба. Іўеўшчына адзначае Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў

Главное

Даты 7 і 8 ліпеня назаўсёды ў памяці іўяўчан. Гэтымі днямі Іўеўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З тае пары прайшло 77 гадоў, мы жывём у мірнай суверэннай Беларусі і гэта, дзякуючы заслугам пакаленню-вызваліцеляў, пакаленню пераможцаў. Вярнуўшыся з крывавых палёў вайны, нашы дзяды і прадзеды адраджалі гарады і вёскі, будавалі для сваіх дзяцей і ўнукаў мірнае жыццё.

Заўсёды ў памяць аб тых, хто вызваліў нашу зямлю ад ворага, на гарадскіх могілках ля помніка воінам, якія загінулі на іўеўскай зямлі, праходзіць мітынг памяці. Удзел у сённяшнім мерпрапрыемстве прымалі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, члены працоўных калектываў, моладзь.

Да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Ігар Мікалаевіч Генец, які ў сваім выступленні адзначыў, што Дзень вызвалення Іўеўшчыны ад нямецка-фашысцікх захопнікаў – гэта даніна памяці аб мужнасці і гераізме нашых продкаў, якія ваявалі не проста за Перамогу, яны ваявалі за будучы свет, у якім цяпер жывём мы, за жыццё.

– Мы павінны гэта шанаваць і захоўваць памяць аб тым, якой цаной нам дасталося мірнае неба над галавой, – сказаў кіраўнік раёна. –  Перадаючы гэтыя горкія ўспаміны сваім дзецям, мы будуем свет без вайны ў будучыні. Наша сіла і моц – у адзінстве!

Аб тым, якой цаной беларусам дастаўся мір і незалежнасць, гаварыў на мітынгу член Савета Рэспублікі, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар Мікалаевіч Гедзіч.

- Краіны калектыўнага захаду ўмешваюцца ў справы Беларусі, выкарыстоўваючы эканамічнае і палітычнае даўленне, – сказаў сенатар. – Нам маюць намер навязаць свае каштоўнасці, у прыватнасці, абясцэніць уклад савецкага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Аднак гэтыя спробы абярнуцца нічым. Таму што мы, як ні адна нацыя, разумеем каштоўнасць міру і суверэнітэту.

Невялікі экскурс у тыя страшныя і цяжкія гады ваеннага ліхалецця зрабіў старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Іван Станіслававіч Жыдзель. Ён падкрэсліў, што задача старэйшага пакалення беларусаў – перадаць нашчадкам памяць аб бясцэнным подзвігу нашых суайчыннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ад імя моладзі выступіла першы сакратар ГА “БРСМ” Арына Барадынкіна, якая запэўніла, што маладыя людзі ганарова  і годна пранясуць сцяг Пераможцаў у мірную будучыню.

… Хвіліна маўчання ў памяць аб салдатах і партызанах, заўчасна пайшоўшых з жыцця старых і дзецях. Да братскай магілы ўскладзены вянкі і кветкі, запалены свечкі…

Мы павінны памятаць! Гэта нават не абмяркоўваецца! Ці можна дараваць гітлераўскім нацыстам па-зверску абарваныя жыцці сотняў тысяч закатаваных ахвяр канцлагераў, дзяцей, старых? Хіба мы можам сцерці з памяці беларускія вёскі, спаленыя дашчэнту і сцёртыя з твару зямлі, ці разбураныя гарады? Савецкі салдат не шукаў славы, ён проста абараняў сваю сям'ю, свой дом, вуліцу, сваю Радзіму…

 І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.