ivyenews.by

Купальскі карагод над Нёманам. Як у в. Мікалаева папараць-кветку шукалі

Главное

Сёння на беразе бацькі-Нёмана — старажытныя вогнішчы, старадаўняя музыка, дзяўчаты, хлопцы ў нацыянальных касцюмах і ўсеагульнае ажыўленне. Так здарылася, што шукаць кветку папараць будзем мы сёння, 10 ліпеня. І менавіта ў Мікалаеве, дзе культработнікі сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лелюкі ладзяць Купальскі карагод.

Тэатралізаванае прадстаўленне нікога не пакідае абыякавым, як бы вяртае нас у далёкія- далёкія, яшчэ дахрысціянскія часы і адначасова напамінае, што 7 ліпеня па праваслаўнаму календары адзначаецца адно з найвялікшых свят - дзень нараджэння Іаана Прадцечы, 

Хрысціцеля Божага.

Свята Купалле заняло вялікае месца ў жыцці беларускага народа. Яно з’яўляецца самым непаўторным сярод святаў каляндарнага цыклу і адзначаецца на працягу тыдня.

Старыя людзі казалі, што амаль да адзінаццатага ліпеня можна святкаваць Купальскія забавы! Вось вядучыя свята і прапанавалі не марудзіць час дарма, а святкаваць.

Тэатралізаванае прадстаўленне; канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу; гульнёвая праграма; купальскія варожбы, забавы, танцы побыту.

Шмат цікавагна і вясёлага можна пабачыць сёння ў Мікалаеве.

На свяце працуюць: выстаўка-конкурс купальскіх вянкоў; лекавых раслін,  бяспройгрышная латарэя, антракцыёны, танцавальная пляцоўка, гандлёвая палатка з папкорнам і салодкай ватай.

І вось ужо ўдзельнікі свята бяруцца за рукі і крочаць да галоўнага купальскага вогнішча, каб дым і іскры яго надалі сіл, моцы на цэлы год.

Прадоўжыцца свята ў сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лелюкі. З 22:00 да 04:00 пройдзе пенна-лазерная “Купальская дыскатэка”.

В. ГУЛІДАВА. Фота аўтара.  

Читайте ещё:



Оставить комментарий