ivyenews.by

Cвята прыгажосці. У Лаздунах ужо колькі год запар ушаноўваюць цнатлівасць і чараўніцтва кветак

Главное

Улетку звіняць сцэны і канцэртныя пляцоўкі  выступленнямі і разнастайнымі творчымі праектамі  культработнікаў раёна. Яны ў нас асаблівыя. Кожнае свята, кожны праект – гэта плённы пошук, гэта сімвалічнае жаданне зняць з неба сонца і падарыць яго людзям, узняць ім настрой, аблегчыць  зморанасць ад цяжкай летняй работы на вёсцы.

У кожным аграгарадку святкуюць сваё, асаблівае. Хто пяе гімны сенакосам, хто  адпраўляецца на шляхетны фэст у Жамыслаўль, геранёнцы  заклікаюць на баль да да самой Барбары Раддзівіл, морынцы частуць юшкай, адзначаючы свята залатой рыбкі… А ў Лаздунах ужо колькі год запар  ушаноўваюць прыгажосць, цнатлівасць, шыкоўнае чараўніцтва кветак: ад самых сціплых, што растуць на палетках і лугах, ля дарогі, да самых шыкоўных, якія ганарова свецяць прыгажосцю ў гародчыках і на падворках. 

І штогод  з’язджаюцца ў парк былога маёнтка ў Лаздунах кветкі з усіх устаноў культуры аграгарадкоў раёна. 

Вось і сёння а чацвёртай гадзіне заклікалі сваіх землякоў мясцовыя культработнікі ў парк, каб разам святкаваць.

…Ці патрэбна казаць, што кветкі (і жывыя, і касцюміраваныя) зіхацелі з кожнага кутка парка, запаўняючы ўсё наўкол колерамі, фарбамі і водарам. Трэба  адзначыць, што вяскоўцы,  а таксама іх дзеці і ўнукі з іншых месц Беларусі, з задавальненнем прыходзяць на гэтае свята. І з не меньшымі захапленнем і ахвотай яшчэ і прымаюць удзел у ім. Таму што кветкі ў Лаздунах любяць усе. І не толькі любяць, але і  вырошчваюць, с любоўю даглядаюць, каб затым пахваліцца перад суседзямі  ды й удзел прыняць у конкурсе  на свяце. 

У праграме свята рэгіянальны арт-конкурс «Кветкавая сімфронія”; канцэрт «Летний звездопад» з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў  Іўеўскага цэнтра культуры  і вольнага часу. Цэрымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу сярод кеветкаводаў - аматараў Лаздунскага сельсовета «Цветовод-любитель – 2021»; - танцавальна- забаўляльная праграма на адкрытай пляцоўцы «Усе фарбы лета”.

На пляцоўцы свята працуюць тэматычныя выставы «Цветы – красота земли», фейс-арт, забаўляльныя атракцыёны, продаж святочных сувеніраў. І гуляе спякотнае лета па наваколлю.

Вера ГУЛІДАВА.

Станіслаў ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий