ivyenews.by

Гэта неверагодная праца і вялікая адказнасць. Ордэнам Маці ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны шматдзетныя маці, жыхаркі г. Іўе

Главное

Ордэнам Маці ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны шматдзетныя маці, жыхаркі г. Іўе Тарэса Станіславаўна Грыгарцэвіч і Ніна Тадэўшаўна Барадын. Дзяржаўную ўзнагароду, якая сведчыць аб ганаровым мацярынскім званні, жанчынам уручыў старшыня райвыканкама Ігар Мікалаевіч Генец.

Кіраўнік раёна адзначыў, што для яго асабіста - гэта высокая місія ўшаноўваць маці, якія сваё жыццё прысвяцілі высакароднай справе нараджэння і выхавання дзяцей. Бо гэтая праца не ведае выхадных і святочных дзён, затое і ўзнагарода за яе самая дарагая - дзіцячыя абдымкі, цёплыя эмоцыі і ўсмешкі. Менавіта мама закладвае ў душы дзяцей паняцці сумленнасці, справядлівасці і дабра, шмат у чым вызначаючы накірунак развіцця асобы. Гэта неверагодная праца і вялікая адказнасць.
Абедзве жанчыны нарадзілі і выхавалі па пяцёра дзяцей. Пры гэтым яны сумяшчалі мацярынскія абавязкі з працоўнымі. Т. Грыгарцэвіч працуе памочнікам выхавацеля яслей-сада №1 г. Іўе, Н. Барадын - санітаркай неўралагічнага аддзялення Іўеўскай ЦРБ. Яшчэ гэтых прыгожых і светлых жанчын аб'ядноўвае вялікая любоў да дзяцей, бесперастанны клопат пра іх дабрабыт, а таксама добразычлівасць, працавітасць, мудрасць і сціпласць.
У іх сем'ях прытрымліваюцца простых, але вельмі важных традыцый: часцей прызнавацца адзін аднаму ў любові, абавязкова віншаваць са святамі і хадзіць разам на сямейныя ўрачыстасці.

Ірына БУТУРЛЯ.
Кірыл МАЦІФЕЙЧЫК (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий