Язык:

Родныя людзi, або Роўбавічы ім зайздросцяць

Главное

Сапраўднае беларускае жыццё можна ўбачыць толькі ў вёсцы.  Маленькія вёскі, праўда, выміраюць.  Калісьці іх жыццё цякло, як паўнаводная рака, зусім як у Куранях, пра якія пісаў Мележ. Уся сям'я прачыналася рана. Спраўляліся па гаспадарцы. Бацькі адпраўляліся на працу, дзеці - у школу. Летам змагаліся за ўраджай, узімку ратаваліся ад халадоў. Сельскі клуб быў месцам сустрэч і першых спатканняў… Цяпер у малых  вёсках вельмі ціха. Зрэдку ўбачыш, як на лавах сядзяць бабулькі. Бачна, што большасць дамоў ужо пустуе, пакасіўся плот, даўно не фарбаваная брамка... На выхадныя рух у вёсцы трохі ажывае, бо прыязджаюць дзеці і ўнукі з гарадоў. Бабулькі іх чакаюць з раніцы. Выглядваюць на дарогу…

Здавалася б, што цікавага ў такой аджываючай свой век вёсачцы? Адказ просты - яе людзі: шчырыя, адкрытыя, сумленныя, вялікія працаўнікі. А ў Ядуцях Геранёнскага сельсавета - яшчэ і вельмі дружныя. Уявіце сабе карціну: каларытны пажылы мужчына ўмела кіруе канём, запрэжаным у павозку, на якой паважна сядзяць сем жанчын. Карціна, як кажуць, маслам. Такім чынам вяскоўцы дабіраюцца да блізляжачай в. Сураж, дзе ёсць амаль усе неабходныя для жыццядзейнасці аб'екты сацыяльнай сферы. Так яны на павозцы, усе разам,  прыехалі на выбарчы ўчастак аддаць свой голас за дзеючага Прэзідэнта.

- Хадзіць вельмі цяжка, - заўважае Тэрэза Альбінаўна Лукашэвіч. - Усе мы людзі сталага ўзросту. А вось на кані - самае тое. Гэта дзякуючы нашаму аднавяскоўцу Яну Юзэфавічу Клімашэўскаму, які ў свае 83 яшчэ і каня трымае, і пра нас клапоціцца. Бо ва ўсіх нас мужы памерлі. Суседнія Роўбавічы нам зайздросцяць. Бо ім усюды прыходзіцца дабірацца пешшу.

Ян Юзэфавіч - былы калгасны механізатар, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці з 40-гадовым стажам, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. А яшчэ - дбайны гаспадар і чалавек з добрым пачуццём гумару. Пакуль яго жонка Марыя Осіпаўна тэлефанавала сваім сяброўкам, каб яны прыйшлі пагутарыць з карэспандэнтамі, ён паспеў нам некалькі жартаў распавесці. І яны, дарэчы, аказаліся да месца, бо настрой на гутарку з дружнымі аднавяскоўцамі, што называецца, ракой пацёк.

Сам Ян Юзэфавіч мясцовы. Усё жыццё пражыў у Ядуцях. Успамінае, што калісьці ў 42 хатах вёскі жыццё кіпела. Былі вялікія сем'і, жылося цяжкавата, але ж весела як было! Вечарамі збіраліся разам, песні спявалі. Аднак з цягам часу  вёска стала неперспектыўнай. Хаця патрэбна адзначыць, што тут праведзены прыродны газ. Гэта адбылося, калі Уладзімір Баўм кіраваў калгасам у Геранёнах. Аднак толькі гэтай абставіны аказалася мала, каб жыццё тут працягвалася. Цяпер толькі 11 хат "жывых", зазначае субяседнік. Таму і стараюцца пажылыя вяскоўцы трымацца разам. За ўсё жыццё, якое пражылі побач, роднымі, можна сказаць, сталі.

- Вясной здарылася ў мяне непрыемнасць, - расказвае Ян Юзэфавіч. - Захварэў конь. Я нават падумаў, што больш і трымаць яго не буду. Усё ж няпростая гэта справа. А потым падумаў, што трэба новага купляць.  Як жа жонка мая і жанчыны будуць у касцёл дабірацца? Я то на веласіпедзе яшчэ магу.  А ім цяжка. А зяць адразу сказаў, што я без каня сумаваць буду.  Пасадзіў мяне ў машыну  і павёз у Дайліды.

Так з'явіўся ў Яна Юзэфавіча конь, а ў жанчын -  новы транспарт. Кожны год  ў знак удзячнасці свайму рамізніку на дзень нараджэння яны закупляюць імшу ў касцёле за яго здароўе і дораць  падарунак. У адказ мужчына запрашае іх на святочную вячэру, якая заўсёды суправаджаецца вясёлымі песнямі і жартамі.

Пяцьдзесят гадоў Ян Юзэфавіч і Марыя Осіпаўна пражылі разам. Калісьці жанчына нават пакінула горад дзеля свайго будучага мужа. Гаворыць, што не шкадуе, таму што пражыла за мужам, як за каменнай сцяной. Разам выгадавалі трое дзяцей. Маюць пяцёра ўнукаў і трое праўнукаў.

- Цяпер жыві і радуйся, - распавядае Марыя Осіпаўна. - Аўталаўка прыязджае, фельчару толькі патэлефануй, яна тут як тут. А што яшчэ нам старым людзям патрэбна? У капліцу дабрацца. Для гэтага ў нас транспарт ёсць.

Многія праблемы дапамагае вырашаць мясцовая гаспадарка. Ян Юзэфавіч расказвае, што ўсе пытанні, якія ўзнікаюць, не застаюцца без увагі.

- Мяне паважаюць, - гаворыць мужчына, - на кожнае свята віншавальныя паштоўкі прысылаюць. Іншы раз і з нарыхтоўкай сена таксама дапамагаюць.

Пасажыры  Яна Юзэфавіча -  Станіслава Браніславаўна Сіліч, Тэрэза Альбінаўна Лукашэвіч, Ядзвіга Феліксаўна Пятрылоўская, Тэрэза Антонаўна Яроцкая -  пачалі сябраваць даўно. Траім з іх па восемдзесят тры, дваім - па семьдзесят шэсць.

-Яшчэ, як маладыя былі, тады пасябравалі, - расказвае Т. Яроцкая. - На работу ідзём разам, працуем разам, вяртаемся з работы стомленыя, песні на ўсю акругу спяваем. Бывала, што і пасварымся, але не надоўга. А цяпер дык і няма за што.

Асабліва ахвотна жанчыны ўспамінаюць маладосць. І хоць прыводзіш аргументы, што жылося тады намнога складаней, што было мала магчымасцяў - не пагаджаюцца. Здаецца, яны ведаюць дакладна - тады было лепш.

Усё працоўнае жыццё сябровак  звязана з сельскай гаспадаркай. Працавалі яны ў паляводчым звяне. І лён рвалі  ўручную, і жыта жалі сярпамі. Ад цямна і да цямна. Аднак на жыццё не скардзіліся. Усе маюць па сорак гадоў працоўнага стажу.

- Цяпер зусім іншыя адносіны ў маладых і да працы, і да шлюбу, - разважае Станіслава Браніславаўна Сіліч. - не паспелі вяселле згуляць, а ўжо расходзяцца. Нам нават думаць пра гэта не было часу. Трэба было працаваць, дзяцей падымаць.

Усе гераіні аповяду маюць дзяцей, унукаў і праўнукаў. З нецярпеннем чакаюць іх прыезду ў выхадныя дні. Аднак на прапанову дзяцей паехаць у горад адказваюцца.

- Пакуль яшчэ здароўе дазваляе, будзем жыць у сваёй вёсцы, у сваіх хатах, -  гаворыць Тэрэза Альбінаўна Лукашэвіч. - Тут прайшло ўсё жыццё, тут карані, тут усё роднае і блізкае. Мы ўсе адзінокія толькі па статусу. На самой жа справе мы адзін аднаму падтрымка.

Усё, што адбываецца ў вёсцы, за яе межамі і наогул у свеце, жанчыны заўсёды абмяркоўваць сабраўшыўся, як кажуць, "на сяле". Дзеляцца сваімі думкамі, уражаннямі, меркаваннямі. Пагавораць, паспачуваюць, душу аблегчаць - і жыць весялей стане. Яны разам і ў радасных падзеях, і ў непрыемнасцях. Яны сталі за ўсё сваё жыццё практычна роднымі. Жыццё кожнай - навідавоку. Яны ведаюць адна пра адну ўсё. І гэта адчуваецца ў кожнай дробязі.

У гэтай вёсцы людзі дакладна ведаюць, у чым сэнс жыцця. "Каб здароўя трохі было, каб пажыць яшчэ. Ды каб дзеці не забывалі, прыязджалі каб".

… Вяртаючыся дамоў, я доўга думала пра маіх субяседнікаў. Дорага каштуе такое сяброўства.  Бо адносіны паміж людзьмі ў наш такі імклівы і пераменлівы час, калі нават тэлефонныя званкі бацькам адкладваем на пасля, не ўсведамляючы, што пасля можа быць незваротна позна, - тэма балючая і неадназначная. Мы так зачыніліся ў сваіх кватэрах, дамах, пакоях, што нават не ведаем сваіх суседзяў, людзей, якія жывуць побач. Хтосьці зазначыць, маўляў, не да суседзяў, са сваімі справамі і праблемамі разабрацца б! І няхай кожны іх вырашае сам. Вось чаму да гэтай пары мы не бачым, або не хочам бачыць, як пакутуюць дзеці ў нядбайных бацькоў, або пажылы чалавек застаецца сама-насам са сваёй бядой. Вядома, усё мы бачым, толькі ж выгадней рабіць выгляд, што нічога не здарылася…

Не хочацца завяршать свой аповяд пра дружных і шчырых вяскоўцаў з Ядуцяў так сумна. Таму што людзі там надзвычай пазітыўныя. Прыязджайце ў Ядуці, і порцыя добрага настрою вам забяспечана. Гэта як мінімум!

 

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.