ivyenews.by

Віншуем са святам Нараджэння Хрыстова!

Главное

Паважаныя вернікі
рымска-каталіцкай царквы
і хрысціяне
веры евангельскай!
Віншуем вас са святам
Нараджэння Хрыстова!

Жыхары раёна традыцыйна звязваюць з гэтым светлым днём свае самыя запаветныя жаданні і планы на будучыню, шчырыя ўзаемныя пажаданні любові, дабрабыту і сямейнага шчасця. Калядныя святы прыходзяць у кожны дом, дапамагаючы людзям стаць больш спагадлівымі, добразычлівымі і велікадушнымі, нагадваючы аб неабходнасці духоўнага абнаўлення, бескарыслівай любові да бліжняга і найвялікшай каштоўнасці дабра, міласэрнасці і справядлівасці.
Жадаем, каб свет Віфлеемскай зоркі прынёс дабрабыт і поспех, а калядны настрой не пакідаў на працягу ўсяго года, натхняючы на добрыя справы. Няхай усё добрае і светлае зробіць наша жыццё больш дастойным і шчаслівым, у дамы ўсіх жыхароў Іўеўшчыны прыйдуць любоў, давер і паразуменне, а Год народнага адзінства яшчэ мацней аб'яднае наш народ і сем'і!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

“Слава на вышынях Богу,
і на зямлі супакой
людзям добрай волі”
Лк 2, 14

Паважаныя
жыхары Iўеўшчыны!
Прымiце сардэчныя вiншаваннi са Святам Божага Нараджэння!

Няхай у Новым, 2022 годзе Народжаны Icуc напоунiць вашы сэрцы святлом i надзеяй, прынясе супакой i любоў у кожную сям’ю i ў кожны куток нашага Iўeўскага краю!

З малiтвай
ксёндз Вiктар Субель, дзекан Iўeўскага дэканату.

Читайте ещё:



Оставить комментарий