Язык:

Самае каштоўнае, самае святое на зямлі. Дзве шматдзетныя маці, жыхаркі нашага раёна, напярэдадні новага 2022 года атрымалі ордэны Маці

Главное

Быць мамай - велізарнае шчасце, а нарадзіць і выхаваць пецярых, шасцярых і нават семярых дзяцей - сапраўдны подзвіг, варты высокай дзяржаўнай узнагароды.
Дзве шматдзетныя маці, жыхаркі нашага раёна, напярэдадні новага 2022 года атрымалі ордэны Маці. Ірына Буката з аг. Лаздуны 1 і Валянціна Чарвінская з в. Бакшты ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны старшынёй райвыканкама Ігарам Генцам. Гэтыя жанчыны ўдала сумяшчаюць мацярынства і працу і не прадстаўляюць сваё жыццё без хатняга клопату і актыўнага сямейнага адпачынку.

Жанчыны выхоўваюць па пяцёра дзяцей, адказна адносяцца да выканання прафесійных абавязкаў, з'яўляюцца для сваіх дзяцей узорам добрасумленнасці, стараннасці і працаздольнасці.
У Ірыны Тадэўшаўны, якая працуе памочнікам выхавальніка ў Бобравіцкім дз/с-СШ, старэйшай дачцэ Паліне 14 гадоў, а самаму малодшаму сыну Івану - 3. Паміж імі - 12-гадовы Арсеній, 9-гадовы Максім і 5-гадовая Сафія.

І. Буката і В. Чарвінская

У сям'і Валянціны Вітальеўны Чарвінскай, прыбіральшчыцы вытворчых памяшканняў магазіна "Родны кут",- 20-гадовы Раман, 19-гадовая Дар'я, 16-гадовая Ксенія, 5-гадовая Сафія, паўтарагадовы Даніла.

У жанчын розныя лёсы, але мары і спадзяванні аднолькавыя: выхаваць дзяцей сапраўднымі грамадзянамі, якія будуць працаваць на карысць сваёй радзімы.

- З боку дзяржавы ўсім шматдзетным маці аказваецца адчувальная падтрымка, - расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Горбач. - Яны карыстаюцца ўсімі сацыяльнымі льготамі, а да дзяржаўнай узнагароды ордэн Маці ім прадугледжана аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры больш за 1440 рублёў. Робіцца сапраўды шмат, таму што мацярынства - самае каштоўнае, самае святое на зямлі.

Ірына Бутурля.
Станіслаў Зянкевіч (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.