Язык:

Дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч сустрэўся з калектывам раённай бібліятэкі

Главное

На моладзь у сучасных няпростых умовах ускладзена важная задача - зберагчы Беларусь і закласці фундамент яе развіцця для наступнага пакалення. Сустракаючыся 20 мая 2022 г. з піянерскім актывам з нагоды святкавання 100-годдзя піянерскага руху, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка ўжо не першы раз падкрэсліў гэты тэзіс: «Час выбраў вас найперш. У вашых руках будучыня краіны, і вы павінны сваю краіну захаваць». З гэтых слоў пачаў сустрэчу с працоўным калектывам Іўеўскай раённай бібліятэкі ў рамках дня інфармавання, які праходзіць па ініцыятыве Міністэрства культуры ва ўстановах культуры краіны, дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда”, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. На гэты раз тэма размовы –  “Моладзь – спраўднае і будучыня незалежнай Беларусі: да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”

Дакладчык  падрабязна спыніўся на сацыяльным і дэмаграфічным партрэце сучаснай моладзі і падкрэсліў, што асноўная доля працоўнай моладзі занята ў крэатыўнай індустрыі, таму адным з самых "маладзёжных" падвідаў эканамічнай дзейнасці з'яўляюцца "інфармацыйныя тэхналогіі", дзе больш за трэць ад агульнай колькасці занятых у гэтай сферы (37,5%) - менавіта маладыя людзі.

Цікава было даведацца пра  вынікі сацыялагічнага апытання маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў , праведзенага ў верасні 2021 г. Па дадзеных даследавання, галоўнымі жыццёвымі мэтамі "пакалення Z" з'яўляюцца дасягненне дзелавога поспеху, пабудова кар'еры (60,3%), захаванне і ўмацаванне здароўя (51,6%), стварэнне шчаслівай сям'і (49,5%). Топ-5 жыццёвых прыярытэтаў дапаўняе жаданне стаць прафесіяналам у сваёй спецыяльнасці і разбагацець. На думку маладых людзей, гарантыяй іх паспяховай будучыні выступае адкрыццё ўласнага бізнесу (51,8 працэнта), устаноўкі "шмат, настойліва працаваць" (48,8 працэнта), "пастаянна вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю" (47,7 працэнта).

–Здаровая, развітая, мэтанакіраваная моладзь з'яўляецца залогам працвітання краіны і яе эканамічнай бяспекі ў будучыні, – сказаў Алесь Мікалаевіч. –  У 2022 г. гэты тэзіс  быў замацаваны на вышэйшым узроўні – абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дапоўнена артыкулам аб стварэнні дзяржавай неабходных умоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці, рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.

Асобнымі тэмамі на інфармдні  гучалі падрымка дзяржавай маладых сямей,садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу, падтрымка на дзяржаўным узроўні маладых людзей, якія дасягнулі высокіх поспехаў у розных галінах дзейнасці.

-Клопат аб маладым пакаленні, аб сучаснасці і будучыні, заўсёды быў і будзе галоўным сэнсам дзяржаўнай палітыкі Беларусі, - падвёў вынікі гаворкі Алесь Карлюкевіч. –  Дзяржава робіць усе захады для таго, каб кожны малады чалавек, які жыве ў Беларусі, быў упэўнены, што ён патрэбны сваёй краіне, што менавіта тут зможа рэалізаваць свае планы.

У працяг сустрэчы  сталічны госць расказаў аб дзейнасці Выдавецкага дома “Звязда”, найстарэйшага беларускамоўнага выдання ў краіне, якому ўжо больш за 100 гадоў. На дадзены момант лакаматывам яго, вядома, з'яўляецца сама газета з яе найбагацейшай гісторыяй. Акрамя таго,  уваходзяць–штотыднёвік “Лiтаратура i мастацтва”, 3 літаратурныя часопісы: “Беларусь”, “Алеся”, “Родная прырода”.Само выдавецтва займаецца выпускам літаратуры. Прыкладна 60 экзэмпляраў кніг і брашур у год.

Алесь Карлюкевіч таксама адказаў на шэраг пытанняў, якія, карстаючыся выпадкам, прызапасілі прысутныя. Іх цікавіла эфектыўнасць сістэмы грантаў для моладзі, а таксама выбар сродкаў і метадаў данясення інфармацыі да маладзёжнай аўдыторыі з дапамогай  сацыяльных медыя.

Шырокая дыскусія разгарнулася па пытанні ролі СМІ ў захаванні гістарычнай памяці.

Папярэднічала размове сустрэча Алеся Карлюкевіча са страшынёй райвыканкама Ігарам Генцам і знаёмства з дзейнасцю раённай бібліэтэкі ў сацыякультурным прасторы рэгіёну.

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота)

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.