Язык:

Казачны свет Якуба Коласа. У раённай дзіцячай бібліятэцы адбыліся тэатралізованыя чытанні, прысвечаныя да 140-годдзя беларускага песняра

Главное

"Казачны свет Якуба Коласа" - пад такой назвай у раённай дзіцячай бібліятэцы адбыліся тэатралізованыя чытанні, прысвечаныя да 140-годдзя беларускага песняра.

Вучні Іўеўскай пачатковай школы вельмі сумленна падрыхтаваліся да святочнага мерапрыемства: вывучылі напамяць любімыя вершы паэта, зрабілі малюнкі да асобных твораў паэта і пісьменніка. Дарэшты, лепшыя малюнкі будуць уключаны ў спецыяльны альбом.

Гучалі ў бібліятэцы коласаўскія песні, напрыклад, усім вядомая “Мой родны кут”.

Якуб Колас нарадзіўся іменна ў гэты дзень, калі адбылося свята, – 3 лістапада, у 1882 годзе ў Мінскай вобласці засценку Акінчыцы (недалёка ад Стоўбцаў) у сям’і малазямельнага селяніна, які служыў лесніком у князя Радзівіла.

Калыскай паэзіі Коласа было Панямонне. Тут упершыню ён адчуў гора народа, тут нарадзілася любоў да роднай зямлі, яго песня.

Свае дзіцячыя гады паэт апісаў у паэме “Новая зямля”.

Пісаць вершы пачаў у 12-гадовым узросце. Калі Кастусь прачытаў адзін са сваіх першых вершаў бацьку, той сказаў: “Добра!”, - пацалаваў сына і даў яму рубель.

Гаварылі вядучыя аб тым, што Колас шчыра любіў паэзію, усе вольныя хвіліны аддаваў літаратурнай працы. У 20-30-я гады напісаў самыя значныя свае творы – паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. Пазней – аповесці “Дрыгва”, “На прасторах жыцця”, трылогію “На ростанях”.

Тэатралізованую казку “Два зайцы” паводле творчасці паэта юныя акцёры паказалі таленавіта і шчыра.

Чытаючы вершы паэта, удзельнікі падкрэслівалі, што ў іх паэт імкнуўся перадацуь велізарнае імкненне сялянскіх дзяцей да навукі.

Падробнае знаёмства з творчасцю Якуба Коласа пайшло ўсім на карысць. Паэт імкнуўся зрабіць чалавечае жыццё радасным, прыгожым, шчаслівым. І ўсе мы павінны ведаць пра гэта.

П.УЛАДЗІН.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.