ivyenews.by

19 лістапада адбудзецца раённае свята “Слава табе, працоўны народ!”, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Главное

19 лістапада 2022 года пройдзе  на раённае свята “Слава табе, працоўны народ!”, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Пачатак у 10:00 гадзін.

У праграме свята:

10:00 Плошча Камсамольская

Выстава сельскагаспадарчай тэхнікі «Аграсалон»;

 

Пляцоўка каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Выстава-продаж сувенірнай прадукцыі«Скарбонка рамёстваў»,

Працуюць святочныя падворкі гаспадарак  “У сваім краю, як у раю”;

Спаборніцтва па ўзняцці мяшка вагай 50 кг;

Гульнёвая праграма“Скончыў работу – гуляй у ахвоту!”;

Канцэрт «Будзе хлеб – будзе і песня!»  з удзелам аматарскіх калектываў ГУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

10:30 Файе  Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу

Канцэртнаевыступленне народнага ансамбля беларускай музыкі і песні “Чабарок”;

Працуе выяздны буфет;

11:00 Глядзельная залаІўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу

Канцэрт-ушанаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці раёна «Шчыра вітаем зямелькі рупліўцаў!»;

Канцэрт Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь (г.Мінск).

Работа святочных пляцовак будзе залежыць ад спрыяльнага надвор’я.

Оперативные и актуальные новости Ивья и Ивьевского района на нашем Телеграм-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Читайте ещё:



Оставить комментарий