Язык:

“Жывое Евангелле”, або адраджэнне каляднай традыцыі

Главное

Божае Нараджэнне - дзіўны час, калі сэрца напаўняецца чаканнем цуду… І гэты цуд адбываецца! А так як Раство з’яўляецца ў вобразе немаўляці Хрыста, у акружэнні святой сям’і, то гэтае свята прынята адзначаць у сямейным асяроддзі.

Да Раства мы рыхтуемся загаддзя. Традыцыйна ўпрыгожваем ёлкі, пакоі, рыхтуем падарункі.

У святкаванні Божага Нараджэння з’яўляецца і нешта новае. Так, у многія храмы Беларусі (не выключэннем з’яўляюцца і касцёлы раёна) на працягу апошніх гадоў дастаўляецца Бэтлеемскі агонь. Агонь, які ўвесь час гарыць у месцы, дзе нарадзіўся Езус Хрыстус. Гэта агонь са святой зямлі, дзе прысутнічаюць тры рэлігіі. Агонь міру і згоды.

Ну, а ў асноўным, сем’і Іўеўшчыны святкуюць гэтае цудоўнае свята па непарушных традыцыях – так, як гэта рабілі нашы продкі: стол усцілаюць сенам, як напамін пра тое, што маленькі Хрыстус з’явіўся на свет у яслях. У знак прымірэння і прабачэння дзеляцца вегілійным аплаткам, кладуць Біблію і запальваюць свечку. Ставяць 12 розных посных страў, як сімвал апосталаў, і кожную страву трэба абавязкова паспрабаваць. Пакідаюць адно пустое месца за сталом для нечаканага госця, бо вераць, што пад выглядам яго ў дом прыходзіць сам Збаўца. За сталом збіраецца ўся сям’я. Пазней усе разам прымаюць удзел у пастэрцы -  начным святочным набажэнстве.

Але, так сталася, што у нашым горадзе працягваецца яшчэ адна старадаўняя традыцыя. 

Вось ўжо не адзін год запар праводзіцца конкурс на лепшую калядную батлейку. У розных краінах гэтыя маленькія сцэнкі называюцца па-рознаму: у Германіі – гэта “калядныя яслі”, у Англіі – “калядная сцэнка”, у Італіі – “прэзепе”, “шопка” – у Польшчы, “вяртэп” у Расіі, ну, а на нашай беларускай зямлі – гэта “батлейка”. Найбольш пашырана назва ў нашай мясцовасці – яслі. Яны бываюць розных відаў: статычная, механічная, жывая калядная кампазіцыя і батлеечны тэатр. Цудоўным з’яўляецца і тое, што ў нашым Іўі ўсе гэтыя віды батлейкі існуюць. 

Традыцыя ладзіць батлейкі вядома ў Касцёле з сярэднявечча. Святы Францішак Асізскі ў 1223 г. у італьянскім мястэчку Грэччо ўпершыню арганізаваў святочную стайню, каб наблізіць да вернікаў гісторыю Нараджэння Хрыста. Францішканскі закон падтрымаў ідэю стаенак і распаўсюдзіў гэтую традыцыю амаль па ўсёй Еўропе.

А паколькі ў нашым Іўі таксама ў свой час былі законнікі гэтага каталіцкага ордэна, то мы ўпэўнены, што сцэны нараджэння Хрыстова ладзіліся і ў нашым касцёле. Яшчэ ў першай палове 17 стагоддзя тагачасны ўладальнік Іўя ваявода мсціслаўскі і віцебскі, падскарбій літоўскі Мікалай Кішка запрасіў сюды францішканцаў і пабудаваў для іх кляштар. Можна ўявіць, як у тыя далёкія часы манахі, стараючыся вярнуць людзей у каталіцкую веру (бо да гэтага храм быў аддадзены арыянам), слова Божае неслі не толькі сваім уласным прыкладам: малітвамі, пастамі, пакорай, працай, але і ствараючы батлейкі на свята Божага Нараджэння. Бо менавіта яны з’яўляюцца дзейсным сродкам ў рэлігійным выхаванні вернікаў, дапамагаюць лепш уявіць і адчуць атмасферу, у якой спрадвечнае Божае Слова стала Целам.

І вось ўжо цяпер, захоўваючы асноўныя правілы майстравання каляднай батлейкі, мы зноў пераносімся розумам і сэрцам ў Бэтлеем, як і тыя пастушкі, з’яўляемся сведкамі нараджэння Немаўляці Езуса. На працягу ўсяго адвэнту, які доўжыцца чатыры тыдні, сем’і, асабліва тыя, дзе ёсць маленькія дзеткі, майструюць яселькі. Да такой працы далучаюцца дзядулі, бабулі і іншыя члены сям’і. Час вырабу калядных кампазіцый – гэта час яднання сям’і. Такая справа дорыць радасць, нясе ў сям’ю супакой. Гэты час паказвае, як павінна існаваць сям’я: у еднасці, згодзе і любові.

У самым Петрапаўлаўскім касцёле існуе механічная батлейка.Некаторыя з фігур старадаўнія. Яна займае значнае месца ў храме і заварожвае сваёй незвычайнасцю. Фігуры ў ёй рухаюцца пад дзеяннем схаванага механізму, пераліваючыся, журчыць вада. 

Былі ў нас і жывыя евангельскія сцэнкі. Жыхары прыводзілі з сабой хатніх жывёл. У якасці дзеючых асоб тут выступалі людзі. Такія прадстаўленні адбываліся пад адкрытым небам і выклікалі вялікую цікавасць у жыхароў Іўя, ваколіц і гасцей нашага горада.

Акрамя ўсяго гэтага ў нас ёсць і яшчэ адна разнавіднасць батлейкі. Гэта лялечны тэатр - пераносная канструкцыя ў выглядзе хаткі, у якой разгортваецца прадстаўленне. Ёсць батлейка ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур, праваслаўнай царкве святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага, Слуцкага. У калядны час тут разыгрываюцца тэатральныя пастаноўкі. Біблейскія сюжэты, дапоўненыя бытавымі сцэнамі, пацешныя і ў той жа час павучальныя гісторыі, якія даюць адказы на сур’ёзныя пытанні.

У нашым маленькім унікальным горадзе адраджаюцца традыцыі і звычаі нашых продкаў, захоўваецца ўсё каштоўнае для таго, каб не згубіць сувязь часоў і пакаленняў, каб наш народ памятаў свае нацыянальныя карані. 

Марына Пазняк,

старшы навуковы 

супрацоўнік Іўеўскага музея нацыянальных культур.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.